
Вучні Малабераставіцкай школы адправіліся ў невялікую вандроўку па родным краі, каб пазнаёміцца з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Гродзеншчыны, правесці вольны час з карысцю для культурнага і эстэтычнага развіцця.
Першым аб'ектам быў кафедральны сабор Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Гродна, пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя ў рускім стылі.

Далей у праграме - наведванне выставы плёначнай фатаграфіі маладых фатографаў "Давай сустрэнемся ў Гродна" ў выставачнай зале. Гэта аказаўся сапраўды незвычайны вопыт: паглядзець на горад пад іншым ракусам і ў чорна-белым выкананні. Больш за сто работ, створаных таленавітымі фатографамі-аматарамі, адчыняюць для гледачоў горад з незвычайнага боку. Чорна-белая плёнка, нібы чароўны фільтр, раскрывае сутнасць імгнення, ператвараючы штодзённае ў мастацтва. Вядомыя месцы тут суседнічаюць з нечаканымі ракурсамі, а ў звыклых сюжэтах праступае прыхаваная паэзія.




Боулінг-клуб "Метро" - выдатнае месца адпачынку усёй дружнай кампаніяй. А назіраць за радаснымі, зацікаўленымі гульнёй дзецьмі вельмі прыемна.


Гандлёва-забаўляльны цэнтр "Трыніці" завяршыў падарожжа малабераставіцкіх вучняў. Лядовы каток, піцца і тарговыя павільёны - яшчэ адзін спосаб добра адпачыць і набрацца энергіі на наступны вучэбны тыдзень.
Дадому юныя вандроўнікі вярталіся шчаслівымі і задаволенымі.
Аксана Пальяноўская, Малабераставіцкая сярэдняя школа