
У сакавіку спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Атраховіча) - класіка беларускай літаратуры, майстра сатыры і байкі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэата шматлікіх прэмій.
Кандрат Крапіва пражыў вельмі доўгае і плённае жыццё. Літаратура стала не толькі яго прафесіяй, але і творчым лёсам. Працаваў ён практычна ва ўсіх жанрах, і ў кожным прыўнёс нешта новае для свайго часу. Яго называюць рэфарматарам байкі, яго проза яскрава і таленавіта адлюстроўвае эпоху. П'есы Крапівы стварылі падмурак айчыннай драматургіі. Акрамя таго, Кандрат Крапіва быў не толькі выдатным пісьменнікам, але і вядомым вучоным, мовазнаўцам. Усё жыццё ён даследаваў беларускую мову, глыбока ведаў яе асаблівасці і вельмі клапаціўся аб развіцці моўнай культуры.




У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага з нагоды гэтай даты была падрыхтавана кніжная выстава і агляд літаратуры “Кандрат Крапіва – майстар сатырычнага слова”. Чытачы пазнаёміліся з выставай да 130-годдзя сатырыка, даведаліся падрабязнасці яго насычанай біяграфіі, чыталі байкі і вершы пісьменніка.
Арлоўская Н.А., загадчык аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі