
Стала ўжо добрай традыцыяй да Дня праваслаўнай кнігі, які адзначаецца 14 сакавіка, у дзень выдання першай друкаванай кнігі "Апостал" Іванам Фёдаравым, у філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка" сумесна з культурна – асветніцкім цэнтрам імя Ефрасінні Полацкай праводзіць мерапрыемства для жыхароў аграгарадка Пагранічны з мэтай прыцягнення цікавасці да чытання духоўнай літаратуры.
Гэты год не стаў выключэннем. Для наведвальнікаў бібліятэкі і зацікаўленых чытачоў бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Свет праваслаўнай літаратуры”. Падчас сустрэчы «Гутарым аб духоўным», якая адбылася напярэданні свята, з жыхарамі аграгарадка сустрэўся настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай протаіерэй Сергій Шэлест.
Айцец Сергій падчас гутаркі звярнуў увагу прысутных на значэнне духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні падрастаючага пакалення, а таксама на далучэнне моладзі да хрысціянскіх каштоўнасцяў і традыцый.
У сваім выступленні протаіерэй Сергій закрануў і тэмы юбілейных дат 2026 года.
Сярод іх: 910-годдзе з дня прастаўлення свяціцеля Міны, біскупа Полацкага (3 ліпеня 2026 года);
865-годдзе з дня стварэння майстрам Лазарам Богшам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня 2026 года);
745-годдзе з дня смерці прападобнай Харыціны, князёўны Літоўскай (18 кастрычніка 2026 года);
150-годдзе з дня нараджэння святога пакутніка Яна (Помера), біскупа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі (18 студзеня 2026 года);
125-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе з дня прастаўлення свяшчэннамучаніка Серафіма (Шахмуця), архімандрыта Жыровіцкага (6 верасня 2026 года);
60-годдзе са дня смерці і 20-годдзе праслаўлення блажэннай Валянціны Мінскай (6 лютага 2026 года).
Сустрэча прайшла ў цёплай і душэўнай атмасферы.