
Напярэдадні Дня Перамогі, у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень памяці “Не змоўкне слава тых вялікіх гадоў” для вучняў першага класа мясцовай школы. Мэтамі мерапрыемства было ўшанаваць памяць людзей, якія змагаліся і аддалі сваё жыццё за мір, пашырыць веды дзяцей аб Вялікай Айчыннай вайне шляхам азнаямлення з падзеямі вайны.

Выхаванне дзяцей як патрыётаў сваёй Радзімы, якія ведаюць яе гістарычнае мінулае, развіццё ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за свой народ – адны з галоўных жыццёвых задач дарослых.
Алена Васько, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”