З нагоды Дня жанчын у сельскіх філіялах Бераставіцкай раённай бібліятэкі былі праведзены святочныя вечарыны, літаратурна-музычныя віншаванні, ранішнікі, агеньчыкі, а таксама тэматычныя мерапрыемствы ў межах абласнога творчага праекта па рабоце з людзьмі пажылога ўзросту “Залатая восень жыцця”.

У Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы быў праведзены
конкурс чытальнікаў сярод першакласнікаў пад назвай “Букет для матулі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі склалі прыгожы букет з вершаў аб самай любай, дарагой і адзінай. А ў Пагранічнай сельскай бібліятэцы для маленькіх чытачоў правялі
ранішнік «Маці, матуля – чароўнае слова" і бібліяграфічны агляд твораў, у якіх найбольш поўна раскрыты вобраз матулі.

У Пархімаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы арганізавалі
літаратурна-музычнае віншаванне “Усім жанчынам прысвячаецца”. Былі праведзены конкурсы і гульні. У адрас жанчын прагучалі цёплыя словы пажаданняў і ўдзячнасці.

У межах абласнога праекта "Залатая восень жыцця" і раённага праекта "Сагрэць сваім клопатам", прызначаных арганізаваць вольны час пажылых людзей, дапамагчы ім адкрыць новыя шляхі для самарэалізацыі, у аг. Канюхі прайшла
акцыя "Ад усёй душы". Бібліятэкар Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі разам з членамі валанцёрскага атрада "Рука дапамогі" Канюхоўскага ясляў-саду–сярэдняй школы павіншавалі жанчын са святам. У Пархімаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася
акцыя-віншаванне жанчын на даму. Маленькія чытачамі разам з бібліятэкарам наведалі жанчын пажылога ўзросту і павіншавалі іх са святам. А ў Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы арганізавалі
святочнае мерапрыемства для ўдзельнікаў клуба "Ладушки" і кніжную выставу "Жанчына – крыніца прыгажосці».

Удзельніц аматарскага аб'яднання “Сустрэча” Алекшыцкай сельскай бібліятэкі таксама запрасілі на
тэматычны вечар «Няхай у душы цвіце вясна». Падчас мерапрыемства гучалі песні, вершы, гумарыстычныя замалёўкі. Жанчыны ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Пазнаёміліся з выставай творчых работ чытачак «Нашы мамы – рукадзельніцы».

У Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла
святочная вечарына “В этот день, весной согретый, все цветы, улыбки – вам!”. Пачатак вясны – гэта і хуткі пачатак работ на прысядзібных участках, а таму на свята быў запрошаны аграном-семенавод КСУП “Малабераставіцкі элітгас” Аляксей Асончык. Госць бібліятэкі павіншаваў жанчын са святам і адказаў на іх самыя розныя пытанні: ад новых гатункаў бульбы да спосабаў барацьбы са шкоднікамі. Удзельніцы аматарскага аб’яднання пазнаёміліся таксама з карыснымі парадамі часопісаў "Хозяин", "Гаспадыня", "Садовод и огородник", "Урожайные сотки", " Огородыч ", "Сад, огород – кормилец и лекарь " і іншых. Падчас сустрэчы для жанчын прагучалі вершы, падрыхтаваныя іх унукамі, была праведзена гульнявая праграма з віктарынай на веданне традыцый Масленіцы і конкурсам малюнкаў “Жаночы букет”. Цівасць выклікала выстава вырабаў прыкладнога мастацтва “Рукамі нашых унукаў”, на якой былі прадстаўлены ў тым ліку і творы, зробленыя юнымі чытачамі для сваіх матуль і бабуль.

Падрыхтавала Святлана Ганчарова, фота прадастаўлена Бераставіцкай раённай бібліятэкай