
У пятніцу, 18 жніўня, Бераставіцкі раён першым у вобласці адсвяткаваў галоўнае свята хлебаробаў - "Дажынкі".

Пачалося мерапрыемства ўрачыстым шэсцем прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, мясцовай улады і ганаровых гасцей, якое вырушыла па галоўнай вуліцы раённага цэнтра ў суправаджэнні інструментальна-духавога ансамбля "Tutti".
Затым у летнім амфітэатры прайшло ўшанаванне лідараў сённяшняга жніва. Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч падзякаваў усім, хто працаваў на жніве, і ўручыў узнагароды лепшым.
Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2017 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна стаў
РСУП “Алекшыцы ” . Старшыня райвыканкама ўручыў яго дырэктару Валерыю Паўлюкевічу Памятны сцяг, Ганаровую грамату ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама і грашовую прэмію ў памеры
150 базавых велічынь.
Ганаровай граматай Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту таксама былі ўзнагароджаны:
Станеўскі Павел Іосіфавіч, галоўны аграном
КСУП «Варанецкі»;
Здановіч Генадзь Генадзьевіч, галоўны аграном
РСУП «Алекшыцы»;
Буцько Віктар Мікалаевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці
КСУП «Малабераставіцкі элітгас»;
Канеўскі Анатоль Анатольевіч, вадзіцель аўтамабіля
РУСП «Масаляны».
Граматы Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту атрымалі:
Бондар Дзмітрый Пятровіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці
КСУП «Пархімаўцы»;
Кунец Аляксандр Міхайлавіч, майстар-наладчык па тэхнічнаму абслугоўванню машынна-трактарнага парку
аграфірмы «Стары Дворац»;
Хейлік Сяргей Аляксеевіч, вадзіцель аўтамабіля
КСУП «Пагранічны-Агра»;
Багдзей Юрый Іосіфавіч, трактарыст -машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці
СВП «АграМір».
Падзячным пісьмом Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту ўзнагароджаны:
Міхайлаўскі Дзмітрый Станіслававіч, вадзіцель аўтамабіля
КСУП «Пархімаўцы»;
Лойка Ігар Аляксеевіч, вадзіцель аўтамабіля
аграфірма «Стары Дворац»;
Дзешка Сяргей Міхайлавіч, вадзіцель аўтамабіля
КСУП «Малабереставіцкі элітгас»;
Трахімік Юрый Віктаравіч, электразваршчык
КСУП «Пагранічны Агра”.
Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў атрымалі
Мелянкевіч Вячаслаў Францавіч, галоўны інжынер КСУП“Макараўцы
" і Ваўчок Уладзімір Мікалаевіч, трактарыст- машыніст КСУП “Пархімаўцы”.
Намеснік старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама
Кадргулаў Дзмітрый Рафаэльевіч узнагародзіў пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернавых і зернебабовых культур па выніках 2017 года.
Пераможцамі ў класе
камбайнаў "Лексіён" стаў экіпаж
Кухарчыка Аляксандра Мікалаевіча і Кухарчыка Дзяніса Іванавіча з КСУП «Пагранічны - Агра».
2 месца заняў экіпаж
Томары Сяргея Іштванавіча і Дешка Пятра Аляксандравіча з СВП «Агра-Мір».
3 месца атрымаў экіпаж
Іадкоўскага Антона Станіслававіча і Кіслага Яўгена Аляксандравіча з КСУП «Варанецкі».
У класе
камбайнаў "Джон Дзір" і "КЗС-1218" 1 месца заняў экіпаж Жыдка Анатолія Віктаравіча і Шылабода Віталія Тадэвушавіча з СВП «АграМір», 2 месца - экіпаж Талочка Сцяпана Іванавіча і Севяртока Андрэя Іванавіча з КСУП “Варанецкі” , 3 месца - экіпаж Эйсманта Рамуальда Станіслававіча і Лапінскага Віктара Аляксеевіча з КСУП «Варанецкі».
У класе камбайнаў "Ліда 1300", “Мега – 208”, “КЗС-10” 1 месца заняў экіпаж Ляховіча Віктара Эдвардавіча і Матукевіча Юрыя Антонавіча з КСУП «Макараўцы», другое -экіпаж
Лашэвіча Аляксандра Віктаравіча і Лашэвіча Ільі Аляксандравіча з РСУП «Алекшыцы», трэцяе - экіпаж Данільчыка Аляксандра Цярэнцьевіча і Данільчыка Валянціна Цярэнцьевіча з аграфірмы "Стары Дворац".
Лепшым ва
дзіцелем жніва 2017 года прызнаны К
ажура Васілій Аляксеевіч з
КСУП «Макараўцы».
Ганаровай граматай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама і грашовай прэміяй узнагароджаны таксама звеньявы звяна па дапрацоўцы збожжа
Эйсмант Станіслаў Казіміравіч з
КСУП “Варанецкі “ і звеньявы звяна па скірдаванню саломы
Буйко Валерый Зігмунтавіч з РСУП “Масаляны.
За актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю 2017 года каштоўныя падарункі атрымалі работнікі Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя
Вербель Генадзь Леанідавіч і Талочка Валянцін Міхайлавіч, а таксама галоўны аграном аграфірмы “Стары Дворац ”
Міхальчык Мікалай Дзмітрыевіч.
Першы сакратар райкама БРСМ Вайцюк Ірына Міхайлаўна ўзнагародзіла пераможцаў маладзёжнага спаборніцтва.
У класе
камбайнаў "Лексіён" лепшым стаў
экіпаж Носка Івана Мікалаевіча і Барцэвіча Андрэя Антонавіча з КСУП «Макараўцы», другое месца заняў экіпаж
Пальяноўскага Юрыя Станіслававіча і Іадкоўскага Уладзіслава Іванавіча з РСУП «Алекшыцы», трэцяе -
экіпаж Шуміла Яна Аляксандравіча і Талочка Яраслава Станіслававіча з КСУП «Варанецкі».
У класе камбайнаў
"Джон Дзір" і "КЗС-12-18" пераможцамі сталі
экіпаж Пятліцкага Аляксандра Валянцінавіча і Пятліцкага Андрэя Валянцінавіча з РСУП «Алекшыцы" (1 месца)
, экіпаж
Карповіча Івана Валер'евіча і Карповіча Аляксея Валер'евіча КСУП «Макараўцы» (2 месца) і экіпаж
Гардзейка Мікалая Сяргеевіча і Карача Сяргея Міхайлавіча з КСУП «Пагранічны-Агра» (3 месца).
У класе камбайнаў
"Ліда 1300" і “КЗС-10” першае месца заняў экіпаж
Ярашука Аляксандра Валер'евіча і Прэдка Віктара Віктаравіч з КСУП «Макараўцы», другое месца - у экіпажа
Новіка Аляксея Юр'евіча і Новіка Андрэя Юр'евіча з КСУП «Пагранічны- Агра».
Лепшым маладым вадзіцелем жніва 2017 года прызнаны
Зайцаў Аляксандр Алегавіч з КСУП «Варанецкі».
Дыпломам Бераставіцкага райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй узнагароджаны таксама
Тарасевіч Сяргей Сяргеевіч, малады вадіцель з
РУСП “Масаляны ”.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу
Уладзімір Аляксандравіч Апон узнагародзіў
Падзячным адрасам Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй Капіца Алесю Мікалаеўну, старшыню прафсаюзнага камітэта КСУП“Макараўцы”.
Дыпломы Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовую прэмію атрымалі таксама
Міхаленка Ганна Іосіфаўна, старшыня прафсаюзнага камітэта
РСУП «Алекшыцы», экіпаж
камбайна «Лексіён-580» у складзе Радзюкевіча Івана Казіміравіча і Станеўскага Валянціна Антоніевіча з КСУП «Варанецкі», экіпаж
камбайна «Лексіён-580» у складзе Іваноўскага Аляксандра Міхайлавіча і Лоскат Дзмітрыя Аляксандравіча з
РУСП «Масаляны", экіпаж
камбайна « КЗС 1218» у складзе Калюта Юрыя Іванавіча і Сака Дзмітрыя Аляксандравіча з РУСП «Масаляны», экіпаж
камбайна « КЗС 1218 » у складзе Сунэліка Аляксандра Вацлававіча і Сунэліка Юрыя Вацлававіча з
КСУП «Малабераставіцкі элітгас», вадзіцелі
Пугачэўскі Юрый Віктаравіч з
КСУП «Пархімаўцы», Тарасаў Сяргей Леанідавіч з КСУП «Пагранічны - Агра», Дудкоўскі Яўгеній Віктаравіч з
СВП «АграМір, повар КСУП “Малабераставіцкі элітгас” Якубовіч Валянціна Уладзіміраўна і раздатчыца абедаў КСУП “Пархімаўцы” Скокава Аксана Раманаўна.
Нізкі паклон і шчырая падзяка за нястомную працу гучалі ў гэты вечар і ад артыстаў, якія падрыхтавалі святочны канцэрт для працаўнікоў жніва.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара