Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая ў час навагодніх і калядных святаў праходзіць у Беларусі, далучыліся і супрацоўнікі адасобленай групы Бераставіцкага раёна ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў.

29 снежня начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна Віталь Ігнатовіч наведаў дзіцячы сацыяльны прытулак Бераставіцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, каб павіншаваць яго выхаванца з надыходзячымі святамі. І падарунак Віталь Мар'янавіч прывёз адпаведны - копію сапраўднага ваеннага верталёта, чым, несумненна, парадаваў хлопчыка, які адразу стаў выпрабоўваць новую"тэхніку".

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара