
Заўтра каталіцкія вернікі будуць адзначаць галоўнае хрысціянскае свята – Светлае Хрыстова Уваскрасенне.



Па традыцыі ў Вялікую Суботу ў храмах адбываецца асвячэнне страў, якія спажываюцца раніцай на Вялікдзень раней за іншую ежу.
У святочным кошыку абавязкова павінны быць хлеб, вяндліны, яйка і соль. Хлеб нагадвае пра «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліны ці велікодны баранак — пра ўспамін аб пасхальным баранку, яйка — сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстус, соль ахоўвае людзей ад сапсаванасці.


На працягу дня асвячэнне вялікодных кошыкаў праходзіць і ў касцёле Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы.
