Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 22402
[~ID] => 22402
[NAME] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[~NAME] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] =>
Лістапад, апошні месяц восені, адлічвае свае апошнія дні. Халодны вецер здувае рэдкае жоўтае лісце з дрэваў, і прырода рыхтуецца да працяглага зімовага сну. Падворак Веры Дзмітрыеўны і Юрыя Мікалаевіча Недасекавых у вёсцы Грыцавічы ўжо не патанае ў кветках, як летам, а каля дома не прысядзеш адпачыць на гадзінку на лавачцы– холадна. Але дома цёпла і ўтульна, і першае, што прыцягвае вока, як зойдзеш у пакой, гэта абразы ў беласнежных вышытых ручніках, над якімі з любоўю схілялася з іголкай простая вясковая жанчына, магчыма, і сама гаспадыня або яе маці. На сцяне ў рамцы вялікі чорна-белы здымак маладых і прыгожых Веры і Юрыя, а побач каляровыя фатаграфіі ўнукаў, праўнукаў... Цэлае радаслоўнае дрэва пачалося з гэтых жанчыны і мужчыны, раскінула свае галінкі і дае новыя парасткі. Радасць свеціцца ў вачах гэтых сталых людзей, якія нядаўна адзначылі сваё залатое вяселле, калі яны глядзяць на дарагі “свой працяг” – шэсць унукаў, трох праўнукаў.
А пачыналася ўсё так. Вера нарадзілася ў простай сялянскай сям’і ў 1944 годзе. Дзяцей было чацвёра, да працы прывыкалі змалку, дапамагалі дарослым, інакш тады было не выжыць. Ратавала ад голаду зямля, свая гаспадарка. Калі дзяўчынцы споўнілася 9 гадоў, яе старэйшай сястры 13, а самаму меншаму браціку пайшоў другі годзік, стала яшчэ цяжэй, таму што памёр бацька. Ён ваяваў, быў паранены, зведаў палон і шмат гора, пакуль змог вярнуцца дамоў. Вера закончыла 7 класаў, і на гэтым “яе ўніверсітэты” скончыліся. Далей была толькі школа жыцця.
Працаваць цяжка, “да сёмага поту” дзяўчына вывучылася з дзяцінства, і што можна жыць інакш, нават не ўяўляла. Маці яе, адна з дзецьмі і без мужа выбівалася з сіл. Працавала яна ў тагачасным калгасе паляводам, а Веры прапанавалі пайсці ў даяркі. Было ёй 15 гадоў. Яна згадзілася.
— Як жа Вы спраўляліся? – пытаюся я.
— І чатырнаццацігадовыя работніцы былі! Даілі па 15 кароў рукамі тры разы ў суткі. Гэта была пагібель! – выказвае Вера Дзмітрыеўна свае эмоцыі. — У чатыры гадзіны раніцы пачыналі даіць, каб у шэсць выгнаць кароў на пашу. Выхадных не давалі. Каб ахалоджваць малако, ваду насілі са студні.
— Тры разы на дзень даілі па 15 кароў? Як жа Вы давалі рады? — спачуваю я ёй, успамінаючы, як нялёгка падаіць нават і адну карову.
— Рукі зводзіла! – адказвае мая субяседніца.
Але Вера была камсамолкай, і ў 17 гадоў за добрую работу ёй давялося пабываць нават у Маскве, на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі.
— Ну, і як даехалі туды? Вы ж ніколі са сваёй мясцовасці не выязджалі? – цікава мне.
— Праўда, нідзе не была. Адзін раз школьніцай па кніжкі выбралася ў Бераставіцу, дык вадзіцель аўтобуса пытаецца: «Табе ў Вялікую Бераставіцу ці Малую?» А я кажу, што ў Малую, бо падумала так: навошта мне Вялікая, я і ў Малой куплю. Дык жанчыны, што побач стаялі, сказалі яму: «Давайце ёй білет у Вялікую Бераставіцу, што яна гаворыць!» А ў Маскву я не адна ехала, а са старэйшымі даяркамі, утраіх. Дык разам даехалі і ўсё там паглядзелі. Памятаю, што ў мяне тады адна думка была – як бы мне гэта там купіць прыгожае пакрывала! З тых грошай, што па капейках назбірала...
Масква, вядома, спадабалася, уразіла нашых зямлячак.
— А застацца там не захацелася?
— Спадабалася мне Масква вельмі, — кажа Вера Дзмітрыеўна. – І ў тэатр мы схадзілі, і на Чырвоную плошчу. Але каб пераехаць з вёскі ў горад, уладкавацца жыць там, і думкі не было. Потым, праўда, не раз у Маскве бывала, як замуж выйшла. Праз гэты горад ездзілі да мужа на радзіму.
Дома тады дзяўчыну чакала каханне. На танцах пазнаёміўся з ёю кучаравы салдат з Караганды.
— Прыгожая Вера ў юнацтве была? – пытаюся я ўжо ў Юрыя Мікалаевіча.
— Вельмі прыгожая, — адказвае ён. – Таксама кучаравая, як і я. Як убачыў яе, дык і падумаў: няхай будзе мая! Адслужыў і застаўся дзеля Веры на звыштэрміновую. Мама ў мяне настаўніцай працавала, бацька быў карэспандэнтам газеты “Красная звезда”, загінуў у 1942 годзе. Маці замуж выйшла, там айчым у мяне быў. Я падумаў: куды вяртацца? Ды і застаўся.
— А вы не шкадуеце, што засталіся ў Беларусі?
— Не. Хоць там людзі зараблялі і больш, вугаль здабывалі ў шахтах, але тут такая прыгожая прырода, каханая дзяўчына. Людзі да мяне добра адносіліся, цешча будучая сустрэла як сына, палюбіла. Мы потым з ёю жылі разам, пакуль не купілі дом у калгасе, давялі яго да ладу. Я задаволены, што застаўся.
Працаваў Юрый загадчыкам фермы і вадзіцелем. Ездзіў у той час па Саюзе па машыны і запчасткі. Дапамагаў жонцы, шкадаваў яе, стараўся аблегчыць ёй працу. У “дэкрэтах” Вера так і не пабывала. Падмянялі з маці адна адну. Трымалі гаспадарку, па две - тры каровы, здавалі малако. Добра жылі, у згодзе, рабілі ўсё разам. Клапаціліся адзін пра аднаго. Трое дзетак выраслі ў гэтай выдатнай сям’і. Сын Мікалай – механізатар у СВК “Цецяроўка”, дачка Тамара – настаўніца ў Навагрудку, сын Сяргей працуе ў РУП ЖКГ. Юрый Мікалаевіч зараз на пенсіі, а Вера Дзмітрыеўна і на заслужаным адпачынку яшчэ хоча папрацаваць, пасля столькіх гадоў работы ў жывёлагадоўлі зараз яна — рознарабочая на збожжаскладзе.
— А ці сварыліся калі-небудзь? – пытаюся.
— Сварыліся, але адразу і мірыліся, — адказвае Вера Дзмітрыеўна.
— А за цэлых паўвека на іншых жанчын паглядалі? – жартую я з Юрыем Мікалаевічам.
— Паглядаў, — адказвае жартам таксама і ён. – А нашто мужчыне вочы?
Мы весела смяемся, а жонка ўносіць сваю карэктыву:
— Паглядаў! З-за работы паглядаць не было калі!
У цікавай гутарцы час ляціць хутка. Я даведваюся, што гаспадар яшчэ і стараста вёскі, сочыць за парадкам, даведваецца, якія патрэбы ў людзей, а калі меў больш сілы, яшчэ і падкошваў абочыны. Муж з жонкай шкадуюць, што не звініць больш у вёсачцы дзіцячы смех, што шмат хатаў стаяць пустыя.
— Раней жылі сціпла, але весялей было, — гаворыць Юрый Мікалаевіч. – Зараз людзі больш з тэлевізарам, камп’ютарам, кожны паасобку. А ў мяне цешча пявуння была. Разам нам добра тады жылося.
А вось што сказала пра гэтых мужа і жонку, якія паўвека пражылі ў каханні і згодзе, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Цецяроўка” Марыя Некала, якая добра ведае мясцовых людзей:
— Добрыя, сціплыя, працавітыя. Харошыя людзі Недасекавы! Каб такіх больш было!
Сапраўды, спрадвеку харошыя людзі – соль зямлі. А мне ўспомніўся яшчэ і жарт Юрыя Мікалаевіча пра вочы мужчыны. І праўда, разгледзеў чалавек сваё шчасце, дай Бог і кожнаму так.
Ніна Наддэ, фота аўтара
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[~PREVIEW_TEXT] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 44459
[TIMESTAMP_X] => 04.04.2025 14:26:15
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 2592
[WIDTH] => 2572
[FILE_SIZE] => 817438
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/faa
[FILE_NAME] => fre99m2fh5schx0mgn8pltpy2dr9zr58.jpg
[ORIGINAL_NAME] => 311.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => 1486b3d7b5f849535c231ae7177a61bd
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/faa/fre99m2fh5schx0mgn8pltpy2dr9zr58.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/faa/fre99m2fh5schx0mgn8pltpy2dr9zr58.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/faa/fre99m2fh5schx0mgn8pltpy2dr9zr58.jpg
[ALT] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[TITLE] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
)
[~DETAIL_PICTURE] => 44459
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 15:16:33
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 15:16:33
[ACTIVE_FROM_X] => 2012-11-26 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2012-11-26 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 26.11.2012
[~ACTIVE_FROM] => 26.11.2012
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%BF%D1%8F%D1%86%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%81%D1%8F%D1%82-%D0%B3%D0%BE%D0%B4-%D1%83-%D0%BA%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96-%D1%96-%D0%B7%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B6/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%BF%D1%8F%D1%86%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%81%D1%8F%D1%82-%D0%B3%D0%BE%D0%B4-%D1%83-%D0%BA%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96-%D1%96-%D0%B7%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B6/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => пяцьдзясят-год-у-каханні-і-згодзе-праж
[~CODE] => пяцьдзясят-год-у-каханні-і-згодзе-праж
[EXTERNAL_ID] => 22402
[~EXTERNAL_ID] => 22402
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 26.11.2012
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[ELEMENT_META_TITLE] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => Лістапад, апошні месяц восені, адлічвае свае апошнія дні Халодны вецер здувае рэдкае жоўтае лісце з дрэваў, і прырода рыхтуецца да працяглага зімовага сну.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => f082d910d864d8e7e86bc021c7c31749
[~TMP_ID] => f082d910d864d8e7e86bc021c7c31749
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[BROWSER_TITLE] => Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => Лістапад, апошні месяц восені, адлічвае свае апошнія дні Халодны вецер здувае рэдкае жоўтае лісце з дрэваў, і прырода рыхтуецца да працяглага зімовага сну.
)
)
26.11.2012
Пяцьдзясят год у каханні і згодзе пражылі муж і жонка Недасекавы