
Нашы перадавікі
на 6 жніўня
На камбайнах “Лексіён” Аляксандр Іваноўскі, РУСП “Масаляны” – 2036 тон, Пётр Журавенка, СВК “Цецяроўка” — 2026 тон, Антон Іядкоўскі, СВК імя Варанецкага – 2018 тон. “Джон Дзір” Сцяпан Талочка, СВК імя Варанецкага – 1449 тон, Сяргей Журавенка, СВК “Цецяроўка” – 1387 тон. “Мега – 208” Васіль Шкулепа, СВК “Цецяроўка” – 1240 тон. “Ліда 1600” Аляксандр Шуміла, СВК імя Варанецкага – 1197 тон. СF – 80 Ян Стацкевіч, СВК імя Варанецкага — 1372 тоны. КЗС – 1218 Дзмітрый Кухарчык, СВК “Цецяроўка” – 1512 тон. “Ліда -1300” Андрэй Панасюк, СВК “Макараўцы” — 905 тон. Вадзіцелі Ян Каспшак, машына САЗ, СВК імя Варанецкага — 2489 тон, Сяргей Карпуць, машына МАЗ, СВК “Алекшыцы” – 2398 тон, Анатолій Чарняк, машына САЗ, СВК імя Варанецкага – 2127 тон.
У кожнай гаспадарцы ёсць людзі, якія стараюцца, каб уборка збожжавых і зернебабовых прайшла хутка і якасна. Каб не прастойвалі камбайны, стараюцца не страчваць ні адной лішняй хвіліны вадзіцелі. Адзін з такіх вопытных і адказных людзей – Сяргей Карпуць з СВК “Алекшыцы”, які працуе з 1986 года. Дзяржзаказ у гаспадарцы выкананы – ужо здадзена 600 тон пшаніцы, 200 тон трыцікале і 100 тон аўса. Ніна Наддэ, фота аўтара