
24 лютага адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой заслуханы справаздачы старшыні раённага выканаўчага камітэта А.С.Кулісевіча і старшыні раённага Савета дэпутатаў М.В.Пісарыка.
У абмеркаванні прынялі ўдзел А.А.Грынюк, старшыня Малабераставіцкага сельскага Савета дэпутатаў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў; В.Р.Кісялеўская, дырэктар ДУА “Малабераставіцкая сярэдняя школа”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў.
Па абмеркаваных справаздачах прыняты рашэнні.
На сесіі разгледжаны і іншыя пытанні, па якіх прыняты рашэнні.
Прыняты рашэнні аб прадастаўленні ў арэнду паляўнічых угоддзяў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Ваўкавыскі лясгас” Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, аб прадастаўленні ў арэнду паляўнічых угоддзяў установе “Бераставіцкая раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у рашэнне Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 25 лютага 2013 г. №114, аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2014 г. №26.
За актыўны ўдзел у рабоце Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання дэпутаты А.М.Галавач, А.А.Ганчарык, Н.Р.Мышко, В.Э.Паўлюкевіч, С.З.Сарасек былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі пісьмамі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Зінаіда Самкова