На 31% перавыкананы па раёну план па здачы дробнай нестандартнай бульбы на Рагозніцкі крухмальны завод. У гэтага перапрацоўчага прадпрыемства, якое знаходзіцца ў Мастоўскім раёне, трывалыя сувязі з гаспадаркамі Бераставіччыны. Паміж прадпрыемствам і сельгаскааператывамі заключаны дагаворы на пастаўку сыравіны. На 73% перавыканаў план СВК імя Варанецкага, на 65% - “Пархімаўцы, на 28% - “Алекшыцы” і на 6% - “Малабераставіцкі элітгас”.
Ніна Наддэ
© 2025 Берестовица | «Бераставiцкая газета» | Все права защищены
Условия использования материалов