
Жыццё – вельмі складаная штука. У ёй хітра перамяшаныя гуманнасць і жорсткасць, дабро і зло, гонар і здрада, гвалт і каханне.
Падчас тэматычнай гадзіны “Вучыцеся казаць “НЕ!”, праведзенай бібліятэкарам філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” для вучняў 7 класа сярэдняй школы аг. Пагранічны, удзельнікі мерапрыемства спрабавалі разам намеціць арыенціры, якія дапамогуць размяжаваць паняцці "жорсткасць", "гвалт", "агрэсіўныя паводзіны" і супрацьстаяць ім.



Як паказывае практыка, адной з важных мер прафілактыкі гвалту і жорсткасці сярод моладзі з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей уменняў і навыкаў для развіцця і падтрымання здаровых міжасобасных адносін, павышэнне інфармаванасці дзяцей аб відах гвалту і выхаванне паважлівага стаўлення да навакольных.
Алена Васько, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”