
З 22 па 28 верасня ў Бераставіцкім раёне пройдзе тыдзень традыцыйнай культуры "Жыву і дыхаю, мой родны край, з табою".
22 верасня:
11.00 - запрашаем на Дзень адчыненых дзвярэй і кніжную выставу "Традыцыі, абрады і святы беларусаў" у Бераставіцкую раённую бібліятэку імя А.М.Кавалеўскага
12.00 - выдатная магчымасць адправіцца ў мінулае на выставе "Бабулін куфар - кніга жыцця", якая праходзіць у Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы
23 верасня:
12.00 - захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў, "Жывая спадчына", інтэрмедыя "Цудалек" у Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
24 верасня:
11.00 - Дзень адчыненых дзвярэй, майстар-клас па кераміцы Алены Дзянішчык і майстар-клас па саломапляценні Тамары Касьян "Майстэрства рук і сэрца" ў Доме рамёстваў і народнай творчасці
25 верасня:
15.00 - рэканструкцыя абраду "Вясельная брама" ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
26 верасня:
10.00 - канцэртная праграма народных калектываў: народны ансамбль народнай песні "Бераставіцкія музыкі", народны ансамбль польскай песні "Стакроткі", гурток фальклорных спеваў "Купава" ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
27 верасня:
12.00 - падарожжа ў этнаграфічны пакой "Сведкі мінулага" ў філіяле па КДД аг. Алекшыцы
28 верасня:
15.00 - фальклорная праграма "Ад зярнятка да каравая" ў філіяле па КДД аг. М.Бераставіца
Запрашаем жыхароў Бераставіччыны далучыцца да вывучэння і захавання багатай гістарычнай спадчыны!
Падрыхтавала Галіна ЖУК