Акцыя «Ад усёй душы» — гэта своеасаблівы марафон добрых спраў, які дорыць людзям старэйшага пакалення хвіліны радасці і адчуванне, што пра іх памятаюць і клапоцяцца. Людзям сталага ўзросту заўсёды патрэбныя ўвага і клопат, вядома ж, ім не хочацца адчуваць сябе адзінокімі ў святочныя дні. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага далучыліся да акцыі і ў знак глыбокай павагі да людзей старэйшага пакалення арганізавалі марафон добрых спраў «Ад сэрца да сэрца».

У рамках акцыі бібліятэкары наведалі на даму людзей пажылога ўзросту, якія з’яўляюцца чытачамі бібліобуса. Яны павіншавалі іх з навагоднімі святамі, а таксама парадавалі салодкімі падарункамі, віншавальнымі паштоўкамі, календарамі, дапамаглі па гаспадарцы і ў навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі.









Фота Бераставіцкай райбібліятэкі