Чаму не працуе басейн?
Чаму ў нашым гарпасёлку, дзе пражывае столькі моладзі і дзяцей, так да гэтага часу і не працуе басейн. Няўжо нельга яго адрамантаваць? Мы шмат гаворым аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, але рэальна мясцоваму насельніцтву, акрамя стадыёна, няма дзе займацца спортам.
Небяспечныя прыступкі
Калі, нарэшце, будуць прыведзены ў парадак прыступкі, што вядуць ад бальнічнага тратуара на вуліцу Матросава. Яны вышчарбленыя, і металічная акаймоўка з іх стала небяспечна тырчаць уверх. Прыступкі гэтыя не аднойчы станавіліся прычынай траўмаў пешаходаў, асабліва ў зімовы перыяд, калі слізка. Ужо доўгі час людзі проста абыходзяць іх, каб лішні раз не рызыкаваць.
Якое канчатковае рашэнне?
Восенню мінулага года мы, жыхары вул.Чырвонаармейскай г.п.В.Бераставіца, ужо звярталіся ў “раёнку” з пытаннем, наконт правядзення па нашай вуліцы каналізацыі. Начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама тады даваў адказ, што канчатковае рашэнне па будаўніцтву цэнтральнай каналізацыі будзе прынята ў чацвёртым квартале 2010 года. Цікава, дык якое ўсё ж рашэнне прынята ў сувязі з нашым пытаннем?
Патрэбны харэаграфічны гурток
Мы, бацькі, былі вельмі задаволены, калі нашы дзеці наведвалі харэаграфічны гурток пры раённым Доме культуры. Яны шмат чаму навучыліся, з карысцю праводзілі свой вольны час, выступалі. Шкада, што ў мінулым годзе спецыяліста-харэографа так і не ўдалося “заманіць” у райцэнтр. А якія планы ў гэтым напрамку сёлета?
Нашы каардынаты: г.п.Б.Бераставіца,вул.Савецкая,13, тэл.2-14-65,+375293999357 (Velcom),
Е-mail: BG@mail.grodno.by, сайт: www.beresta.by.