Array
(
[TAGS] =>
[~TAGS] =>
[ID] => 19347
[~ID] => 19347
[NAME] => Майстрыха з Алекшыц
[~NAME] => Майстрыха з Алекшыц
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[~IBLOCK_SECTION_ID] => 10
[DETAIL_TEXT] =>
…Чырвоны з жоўтым агеньчык весела скача па дровах, печ дыхае цяплом. У хаце цёпла і ўтульна. За акном, якое мароз распісаў дзівоснымі ўзорамі, ясны зімовы дзень. У акно заглядае сонейка, і тады шыбы аж зіхацяць. Я яшчэ не хаджу ў школу, і мы з бабуляй дома адны. Яна добрая і ласкавая, і з ёй заўсёды цікава. Неадкладная работа ўжо зроблена, у хаце мы таксама прыбралі, і бабуля прысела. Нашы пастаянныя спадарожнікі – чароўныя казкі. А яшчэ бабуля можа праспяваць ціхую песню з мілагучнымі роднымі словамі, якую спявалі калісьці дзяўчаты ў яе вёсачцы, але сёння дзень асаблівы. Яна не просіць мяне пісаць літары простым алоўкам ў сшытку, а дастае нажніцы, з шафы лапік белай матэрыі, надзявае акуляры, адразае роўны квадрат, разгладжвае яго на стале. Потым бярэ той жа аловак і малюе галінку з кветкай. Я нават не пытаюся, што яна робіць. Я проста сачу, не адводзячы вачэй. А бабуля прыносіць каробачку з рознакаляровымі яркімі ніткамі. Папрасіўшы мяне зацягнуць зялёную, пачынае вышываць. Адзін сцяжок, другі, трэці...
-- А цяпер спрабуй сама, -- прапануе яна мне, паказаўшы як трэба вышываць.
Я літаральна хапаю непаслухмяную іголку, стараюся, толькі ў мяне выходзіць крыва.
-- Нічога, не спяшайся, давай яшчэ, -- гаворыць бабуля, паправіўшы няўдалы сцяжок.
Разам мы “прасоўваем” галінку наперад па белым кантрасным полі, яна быццам расце. І вось цуд – тоненькая сцяблінка пачынае ажываць пад нашымі рукамі, зелянець яркім вясеннім колерам, быццам за акном і няма марознай зімы. Мая радасць робіцца яшчэ большай, калі мы пачынаем вышываць чырвоную, як полымя, кветку... У хату завітала свята.
Дзіцячы ўспамін, які ляжаў на дне душы, ахапіў мяне, калі я пераступіла парог дома Яўгеніі Ляшкевіч, былой цялятніцы СВК “Алекшыцы”. Гэтае цікавае знаёмства абяцала мне намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце і старшыня прафкама гаспадаркі Ганна Міхаленка.
-- О, такую майстрыху пашукаць! -- заахвочвала яна маю цікаўнасць.
Убачанае ж пераўзышло тое, што я чакала тут знайсці. Дом патанае ў кветках. Вышытыя іконы беражліва ахінаюць аздобленыя тонкай вышыўкай ручнікі. У кожным пакоі гарачым полымем і стракатымі фарбамі цвітуць кветкі, яны на пакрывалах, падушках і нават на самаробным дыванку на падлозе ў малым пакоі. А муж Яўгеніі Рыгораўны Іван Іосіфавіч з гонарам паказвае нам абрус, які быў так цудоўна вышыты яго жонкай, калі яна была яшчэ зусім дзяўчынкай, у 13 гадоў! Мы дзівімся з Ганнай Іосіфаўнай на карпатлівую работу, ахайную, далікатную, выкананую амаль дзіцячымі яшчэ рукамі, у якой адчуваецца сапраўднае натхненне. Такім адметным абрусам можна было ўпрыгожыць стол хіба толькі на вялікае свята, напрыклад, на Нараджэнне Хрыстова або Вялікдзень. Ён і сам -- свята!
Было за што пакахаць такую дзяўчыну, згаджаемся мы з чалавекам. А жылі маладыя ў вялікай вёсцы ў Столінскім раёне, і там уладарыла адвечная традыцыя – каб у пасагу суджанай былі вышываныя рэчы. У той час і раней жанчыны пралі, ткалі, вышывалі, былі сапраўднымі рукадзельніцамі. Іх працавітасцю і талентам ствараліся незвычайныя ўзоры нашай нацыянальнай спадчыны, якія радавалі вока і ўзбагачалі душу. І нават будучай свекрыві перад вяселлем нявеста дарыла прыгожы выраб, вышыты сваімі рукамі. Радня адразу магла ўбачыць, хто ўваходзіць у іх род і дом. Некаторыя дзяўчаты ў вёсцы прасілі Жэню дапамагчы, калі не спраўляліся самі. Яна ніколі не адмаўляла. Калі ж сама замуж ішла, усе залюбаваліся на тое, што выходзіла з-пад яе залатых рук.
А навучылася дзяўчынка калісьці гэтаму, не пабаюся сказаць, народнаму мастацтву, як і многія, ад маці, ад бабуль. Пераходзіла яно з пакалення ў пакаленне. І так упадабала яго, што пранесла праз усё жыццё. Такая задушэўная справа дапамагала ёй жыць, была адтулінай і невычэрпнай крыніцай натхнення і ў нялёгкія дні, калі апаноўвала самота, а такіх было нямала.
Столінцы – людзі руплівыя, сціплыя. У гэтым я не раз магла ўпэўніцца сама, паглядзеўшы, напрыклад, як працуюць яны ў нашым раёне на ўборцы бульбы. Работа цяжкая, свае жыхары ідуць на яе не вельмі ахвотна. А для прыезджых гэта заробак, добрыя грошы, і людзі стараюцца. Жыццё прымушае.
-- Вёска наша на малой радзіме вельмі вялікая, столькі працы ў калгасе няма, -- расказвае Яўгенія Рыгораўна. – А дзяцей трэба было карміць. Муж стаў будаўніком. Ездзіў у Яраслаўль, Растоў, Цюмень, ва Удмурцію “на заробкі”.
-- Зараблялі? – пытаюся я ў яго.
-- Так. Але дзяцей не бачыў. Яны без мяне раслі. Цяжка было, -- расказвае Іван Іосіфавіч.
І тут здарыўся ў іх жыцці “новы паварот”. Дачуліся муж з жонкай пра Бераставіцкі раён, што гаспадаркі тут моцныя, работа ёсць, жыллё даюць. Расцанілі гэта як удачу, пераехалі. Спачатку год жылі ў інтэрнаце, затым сям’і далі дом. Нават шкадуюць, што раней не пераехалі на Бераставіччыну. Яўгенія Рыгораўна стала лепшай па прафесіі, так добра даглядала цялят. Глядзела іх, як малых дзяцей. І яна, і муж паказалі сябе людзьмі стараннымі, дастойнымі.
Паміж сабой таксама ўсё жыццё пражылі ў згодзе ды павазе.
-- Муж мне за ўсё жыццё слова крыўднага не сказаў, -- гаворыць Яўгенія Рыгораўна.
-- Не было за што на яе сварыцца, -- усміхаецца Іван Іосіфавіч.
-- Яны як узор сямейнага шчасця, -- дадае Ганна Іосіфаўна.
-- Дай Бог і кожнаму так, -- думаецца мне.
У сям’і выраслі дзве дачкі і сын, радуюць унукі. І на пенсіі муж з жонкай займаюцца хатняй гаспадаркай, трымаюць свіней, курэй, толькі каровы ўжо няма. У іх дагледжаны агарод, парнік. Захапленне і ўменне Яўгеніі Рыгораўны перайшло да дачок і ўнукаў. Адна, якая працуе правадніцай, нават у дарогу бярэ вышыўкі. Унучку ў школе пачалі на ўроках працы вучыць, як вышываць, а яна ўжо ўмее. Унукі на святы дораць бабулі з дзедам тое, што зробяць сваімі рукамі.
-- Такія падарункі самыя даражэйшыя, -- канстатуе і ўсміхаецца дзед.
Сапраўды, вось падарылі на Год Змяі – сшытую з шэрай матэрыі і ўпрыгожаную змяю, на Год Свінні – смешную круглую аранжавую свінку. А яшчэ ёсць стракаты матылёк у рамцы, над ім пастараўся ўнучак. Нават зяць у гэтай сям’і – сапраўдны ўмелец. Цесць паказаў насценны гадзіннік у драўляным футляры. І праўда, вельмі прыгожа, нават не падумаеш, што чалавек не купіў, а сам так прыгожа выразаў, аздобіў.
-- Я многія свае вырабы падарыла, -- на развітанне расказвае гаспадыня. – Іх ужо не так многа. А вышываю найбольш зімою. Што рабіць зімовымі днямі? За зіму ў мяне атрымліваецца дзве іконы, два ручнікі. Закончу работу, палюбуюся. Для некага вышываць, можа, цяжка. А мне гэта -- для душы...
Ніна Наддэ, фота аўтара
[~DETAIL_TEXT] =>

[DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[~DETAIL_TEXT_TYPE] => html
[PREVIEW_TEXT] => Майстрыха з Алекшыц
[~PREVIEW_TEXT] => Майстрыха з Алекшыц
[PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[~PREVIEW_TEXT_TYPE] => html
[DETAIL_PICTURE] => Array
(
[ID] => 38503
[TIMESTAMP_X] => 04.04.2025 10:00:43
[MODULE_ID] => iblock
[HEIGHT] => 1417
[WIDTH] => 1890
[FILE_SIZE] => 881893
[CONTENT_TYPE] => image/jpeg
[SUBDIR] => iblock/b02
[FILE_NAME] => qm4qyby5zmz9ctt2dbjeebf7yr0fa8sr.jpg
[ORIGINAL_NAME] => IMG_0036.jpg
[DESCRIPTION] =>
[HANDLER_ID] =>
[EXTERNAL_ID] => d34937fe427c62314389fc87cafea5d2
[VERSION_ORIGINAL_ID] =>
[META] =>
[SRC] => /upload/iblock/b02/qm4qyby5zmz9ctt2dbjeebf7yr0fa8sr.jpg
[UNSAFE_SRC] => /upload/iblock/b02/qm4qyby5zmz9ctt2dbjeebf7yr0fa8sr.jpg
[SAFE_SRC] => /upload/iblock/b02/qm4qyby5zmz9ctt2dbjeebf7yr0fa8sr.jpg
[ALT] => Майстрыха з Алекшыц
[TITLE] => Майстрыха з Алекшыц
)
[~DETAIL_PICTURE] => 38503
[TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 17:58:34
[~TIMESTAMP_X] => 09.04.2025 17:58:34
[ACTIVE_FROM_X] => 2013-08-06 00:00:00
[~ACTIVE_FROM_X] => 2013-08-06 00:00:00
[ACTIVE_FROM] => 06.08.2013
[~ACTIVE_FROM] => 06.08.2013
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%B0-%D0%B7-%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%88%D1%8B%D1%86/
[~DETAIL_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%B0-%D0%B7-%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%88%D1%8B%D1%86/
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[CODE] => майстрыха-з-алекшыц
[~CODE] => майстрыха-з-алекшыц
[EXTERNAL_ID] => 19347
[~EXTERNAL_ID] => 19347
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[LID] => s1
[~LID] => s1
[NAV_RESULT] =>
[NAV_CACHED_DATA] =>
[DISPLAY_ACTIVE_FROM] => 06.08.2013
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Майстрыха з Алекшыц
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Майстрыха з Алекшыц
[ELEMENT_META_TITLE] => Майстрыха з Алекшыц
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Общество
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => …Чырвоны з жоўтым агеньчык весела скача па дровах, печ дыхае цяплом У хаце цёпла і ўтульна.
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Майстрыха з Алекшыц
)
[FIELDS] => Array
(
[TAGS] =>
)
[PROPERTIES] => Array
(
[VIDEO] => Array
(
[ID] => 4
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => mpg, avi, wmv, mpeg, mpe, flv, mp4
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW] => Array
(
[ID] => 6
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в верхней карусели на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[AUTHOR] => Array
(
[ID] => 7
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Автор
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => AUTHOR
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Автор
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER] => Array
(
[ID] => 8
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[WATERMARKER_PREV] => Array
(
[ID] => 9
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Водяной знак в превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => WATERMARKER_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Водяной знак в превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DONT_SHOW_LIST] => Array
(
[ID] => 11
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DONT_SHOW_LIST
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Не отображать в карусели с разделами на главной
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[MAIN_SECTION] => Array
(
[ID] => 12
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Главный раздел
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => MAIN_SECTION
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Главный раздел
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[PHOTOGRAPHER] => Array
(
[ID] => 13
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Фотограф
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => PHOTOGRAPHER
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Фотограф
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[NASHE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 14
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => NASHE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] => video
[USER_TYPE_SETTINGS] => Array
(
[BUFFER_LENGTH] => 10
[CONTROLBAR] => bottom
[AUTOSTART] => N
[VOLUME] => 90
[SKIN] =>
[FLASHVARS] =>
[WMODE_FLV] => transparent
[BGCOLOR] => FFFFFF
[COLOR] => 000000
[OVER_COLOR] => 000000
[SCREEN_COLOR] => 000000
[SILVERVARS] =>
[WMODE_WMV] => windowless
[WIDTH] => 400
[HEIGHT] => 300
)
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YOUTUBE_VIDEO] => Array
(
[ID] => 15
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Наше видео ютуб
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YOUTUBE_VIDEO
[DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
[PROPERTY_TYPE] => S
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Наше видео ютуб
[~DEFAULT_VALUE] => https://www.youtube.com/embed/
)
[YES_WATERMARK] => Array
(
[ID] => 17
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[YES_WATERMARK_PREV] => Array
(
[ID] => 18
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Выводить водяной знак превью
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => YES_WATERMARK_PREV
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => L
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => C
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] =>
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[VALUE_ENUM_ID] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Выводить водяной знак превью
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
[DETAIL_PICTERS_NEW] => Array
(
[ID] => 19
[TIMESTAMP_X] => 2026-09-05 20:21:36
[IBLOCK_ID] => 1
[NAME] => Детальная картинка
[ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[CODE] => DETAIL_PICTERS_NEW
[DEFAULT_VALUE] =>
[PROPERTY_TYPE] => F
[ROW_COUNT] => 1
[COL_COUNT] => 30
[LIST_TYPE] => L
[MULTIPLE] => N
[XML_ID] =>
[FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg, webp
[MULTIPLE_CNT] => 5
[TMP_ID] =>
[LINK_IBLOCK_ID] => 0
[WITH_DESCRIPTION] => N
[SEARCHABLE] => N
[FILTRABLE] => N
[IS_REQUIRED] => N
[VERSION] => 1
[USER_TYPE] =>
[USER_TYPE_SETTINGS] => a:0:{}
[HINT] =>
[PROPERTY_VALUE_ID] =>
[VALUE] =>
[DESCRIPTION] =>
[VALUE_ENUM] =>
[VALUE_XML_ID] =>
[VALUE_SORT] =>
[~VALUE] =>
[~DESCRIPTION] =>
[~NAME] => Детальная картинка
[~DEFAULT_VALUE] =>
)
)
[DISPLAY_PROPERTIES] => Array
(
)
[IBLOCK] => Array
(
[ID] => 1
[~ID] => 1
[TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[~TIMESTAMP_X] => 05.09.2026 23:21:37
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[LID] => s1
[~LID] => s1
[CODE] => corporate_news_s1
[~CODE] => corporate_news_s1
[API_CODE] =>
[~API_CODE] =>
[REST_ON] => N
[~REST_ON] => N
[NAME] => Новости
[~NAME] => Новости
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[LIST_PAGE_URL] => /news/
[~LIST_PAGE_URL] => /news/
[DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[~DETAIL_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/#ELEMENT_CODE#/
[SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[~SECTION_PAGE_URL] => #SITE_DIR#/news/#SECTION_CODE_PATH#/
[CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[~CANONICAL_PAGE_URL] => https://beresta.by/news/corporate_news_s1/
[PICTURE] =>
[~PICTURE] =>
[DESCRIPTION] =>
[~DESCRIPTION] =>
[DESCRIPTION_TYPE] => text
[~DESCRIPTION_TYPE] => text
[RSS_TTL] => 24
[~RSS_TTL] => 24
[RSS_ACTIVE] => Y
[~RSS_ACTIVE] => Y
[RSS_FILE_ACTIVE] => N
[~RSS_FILE_ACTIVE] => N
[RSS_FILE_LIMIT] =>
[~RSS_FILE_LIMIT] =>
[RSS_FILE_DAYS] =>
[~RSS_FILE_DAYS] =>
[RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[~RSS_YANDEX_ACTIVE] => N
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[TMP_ID] => f082d910d864d8e7e86bc021c7c31749
[~TMP_ID] => f082d910d864d8e7e86bc021c7c31749
[INDEX_ELEMENT] => Y
[~INDEX_ELEMENT] => Y
[INDEX_SECTION] => Y
[~INDEX_SECTION] => Y
[WORKFLOW] => N
[~WORKFLOW] => N
[BIZPROC] => N
[~BIZPROC] => N
[SECTION_CHOOSER] => L
[~SECTION_CHOOSER] => L
[LIST_MODE] =>
[~LIST_MODE] =>
[RIGHTS_MODE] => S
[~RIGHTS_MODE] => S
[SECTION_PROPERTY] => N
[~SECTION_PROPERTY] => N
[PROPERTY_INDEX] => N
[~PROPERTY_INDEX] => N
[VERSION] => 1
[~VERSION] => 1
[LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[~LAST_CONV_ELEMENT] => 0
[SOCNET_GROUP_ID] =>
[~SOCNET_GROUP_ID] =>
[EDIT_FILE_BEFORE] =>
[~EDIT_FILE_BEFORE] =>
[EDIT_FILE_AFTER] =>
[~EDIT_FILE_AFTER] =>
[SECTIONS_NAME] => Разделы
[~SECTIONS_NAME] => Разделы
[SECTION_NAME] => Раздел
[~SECTION_NAME] => Раздел
[ELEMENTS_NAME] => Элементы
[~ELEMENTS_NAME] => Элементы
[ELEMENT_NAME] => Элемент
[~ELEMENT_NAME] => Элемент
[FULLTEXT_INDEX] => N
[~FULLTEXT_INDEX] => N
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[LANG_DIR] => /
[~LANG_DIR] => /
[SERVER_NAME] => beresta.by
[~SERVER_NAME] => beresta.by
)
[SECTION] => Array
(
[PATH] => Array
(
[0] => Array
(
[ID] => 10
[~ID] => 10
[CODE] => obshchestvo
[~CODE] => obshchestvo
[XML_ID] =>
[~XML_ID] =>
[EXTERNAL_ID] =>
[~EXTERNAL_ID] =>
[IBLOCK_ID] => 1
[~IBLOCK_ID] => 1
[IBLOCK_SECTION_ID] =>
[~IBLOCK_SECTION_ID] =>
[SORT] => 500
[~SORT] => 500
[NAME] => Общество
[~NAME] => Общество
[ACTIVE] => Y
[~ACTIVE] => Y
[DEPTH_LEVEL] => 1
[~DEPTH_LEVEL] => 1
[SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[~SECTION_PAGE_URL] => /news/obshchestvo/
[IBLOCK_TYPE_ID] => news
[~IBLOCK_TYPE_ID] => news
[IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[~IBLOCK_CODE] => corporate_news_s1
[IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[~IBLOCK_EXTERNAL_ID] =>
[GLOBAL_ACTIVE] => Y
[~GLOBAL_ACTIVE] => Y
[IPROPERTY_VALUES] => Array
(
[SECTION_META_TITLE] => Общество
[SECTION_META_KEYWORDS] => Новости
[SECTION_META_DESCRIPTION] =>
[SECTION_PAGE_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_TITLE] => Общество
[ELEMENT_META_KEYWORDS] => Новости
[ELEMENT_META_DESCRIPTION] => .
[ELEMENT_PAGE_TITLE] => Общество
)
)
)
)
[SECTION_URL] => /news/obshchestvo/
[META_TAGS] => Array
(
[TITLE] => Майстрыха з Алекшыц
[BROWSER_TITLE] => Майстрыха з Алекшыц
[KEYWORDS] => Общество
[DESCRIPTION] => …Чырвоны з жоўтым агеньчык весела скача па дровах, печ дыхае цяплом У хаце цёпла і ўтульна.
)
)
06.08.2013
Майстрыха з Алекшыц