Першыя самастойныя крокі ў прафесію робяць сёння ў нашай цэнтральнай раённай бальніцы выпускнікі навучальных медустаноў. Вольга Сіцько закончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і працуе ўчастковым тэрапеўтам. Анатоль Міхалоўскі – выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта г. Мінска. Малады ўрач-стаматолаг працуе ў платным стаматалагічным кабінеце райпаліклінікі. Пасля заканчэння медвучылішча ў Слоніме Наталля Яраш прыступіла да выканання абавязкаў загадчыцы ФАПа ў аграгарадку Пархімаўцы.
Марыя Драпеза
© 2025 Берестовица | «Бераставiцкая газета» | Все права защищены
Условия использования материалов