
Усім вядома аб існаванні сямі цудаў свету, але ёсць і яшчэ адзін цуд. Ён знаёмы кожнаму з нас, але мы настолькі абвыклі да гэтага тварэння чалавецтва, што рэдка задумваемся над яго каштоўнасцю.
Цуд гэты заўсёды ляжыць пад рукой і, як сапраўдны сябар, гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу: навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказаць. Гэта - КНІГА.
Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла газіна пазітыву “Я чытаю. Ты чытаеш” для вучняў малодшых класаў. Дзеці даведаліся пра ўзнікненне “Кніжкіных імянін”, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, выпраўлялі памылкі ў назвах казак, з зацікаўленнасцю знаёміліся з каляровымі і пазнавальнымі кнігамі з тэматычнай кніжнай выставы “Кніга збірае сяброў”.
Автор: Алена Васько, бібліятэкар філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка"