Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага разгарнула на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2022" выставу "Багацце зямлі бераставіцкай", на якой прадстаўлена літаратура аб вядомых нашых земляках, аб перадавых працаўніках бераставіцкай зямлі, аб цікавых момантах з гісторыі нашага раёна.




Тут таксама дзейнічае імправізаванае бібліятэчнае кафэ "Смачная кніга", у меню якога стравы для сапраўдных кніжных гурманаў.



Ірына МІКЛАШ, фота аўтара