22 чэрвеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбылася прэзентацыя кніжнай выставы-памяць "Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской".
Пазнаёміцца з ёй прыйшлі выхаванцы прышкольнага лагера "Сонейка" і ваеннаслужачыя пагранічнай заставы "Сямёнаўка".

З цікавасцю і трапятаннем у сэрцы слухалі маленькія чытачы аповяд бібліятэкара пра пачатак вайны, пра тых, каму прыйшлося стаць на абарону сваёй Радзімы, пра тое, як нараўне з дарослымі з фашыстамі змагаліся дзеці і здзяйснялі подзвігі .
Шмат цікавага аб сваёй службе на граніцы вучням расказалі пагранічнікі.
Потым усе разам далучыліся да ўсебеларускай вахты памяці, што прайшла ля помніка землякам у аграгарадку Малая Бераставіца.


Запалілі лампадкі, усклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых землякоў мінутай маўчання.








Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі