У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў вернісаж малюнкаў "Чытай. Малюй. Фантазіруй".

Мерапрыемства наведалі выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым прабываннем Малабераставіцкай СШ "Сонейка". Юныя чытачы адправіліся ў цікавае падарожжа па краіне казак, дзе змаглі паказаць сваё веданне казачных персанажаў, а таксама праявіць фантазію і размаляваць літаратурнага героя на свой густ.





Прыемным сюрпрызам для дзяцей стала наведванне мерапрыемства намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Малабераставіцкі элітгас" Таццянай Жэнгелевіч. Таццяна Сяргееўна павіншавала сяброў бібліятэкі з адкрыццём Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі і пачаставала салодкай выпечкай.
Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі