31 мая на адкрытай пляцоўцы філіяла па КДД аграгарадка Стары Дворац адбудзецца фальклорнае свята "Старадварэцкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу!".
Вас чакаюць:
-
абрады "Ваджэнне куста", "Кумленне", "Завіванне бярозкі",
-
святочнае шэсце,
-
карагоды,
-
майстар-класы па пляценню вянкоў і па традыцыйным рамёствам,
-
выстава-продаж дэкаратыўных вырабаў,
-
частаванне абрадавай стравай "Яешня па-старадварэцку" з смачным дапаўненнем (уха, пірог і гарбата на травах),
-
канцэртныя праграмы народнага ансамбля народнай песні "Бераставіцкія музыкі" і народнага ансамбля польскай песні "Стокроткі" (Маргарыткі),
- танцавальныя замалёўкі ад танцавальнага гуртка "Тавіца".
На працягу свята будзе дзейнічаць фотазона "Зялёнае свята".
Пачатак: 14.00.
Шчыра запрашаем!
Автор: Служба информации "БГ"