Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” Ірына Канеўская наведала Масалянскую пачатковую школу, каб правесці з дашкольнікамі гульнявую віктарыну “У краіне дзяцінства”.
Падчас мерапрыемства маленькія чытачы здзейснілі падарожжа ў дзіўны свет казак, удзельнічалі ў літаратурных гульнях, адгадвалі загадкі, слухалі прыказкі, прымаўкі, казкі і вершы. Ірына Канеўская пазнаёміла выхаванцаў дашкольнай групы з яркімі і прывабнымі кнігамі, якія размяшчаліся на тэматычнай выставе “Лета і кніга”.
Казачнае падарожжа дашкольнікам вельмі спадабалася, і дзеці паабяцалі прыйсці разам з матулямі прыйсці ў бібліятэку за тымі кнігамі, якія ім найбольш спадабаліся.
Автор: Служба информации "БГ"
Фото: Берестовицкая райбиблиотека