
Шаноўныя сябры!
Маеце ў гаспадарцы, на гарышчы бабуліных хат, у іх куфрах ці шафах каштоўныя, але не вельмі патрэбныя вам рэчы?
Музейныя экспазіцыі, якія дзейнічаюць ва ўстановах культуры раёна, стануць ім надзейным сховішчам.
Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прымае ў дар прадметы этнаграфіі - прадметы побыту, ручнікі, посцілкі, абрусы, дываны, рамесныя прылады і вырабы, інструменты, тканае і вышытае аддзенне (народны строй), старыя фотаздымкі, дакументы, рукапісныя або друкаваныя кнігі ці нешта іншае з часоў бабуль ці дзядуль, альбо прадзедаў ці прабабуль.
Падарыце прадметам мінулых гадоў новае жыццё!
Тэлефоны для даведак: 8(01511) 73-0-04, +375(29)788-86-18