У суботу, 12 лістапада, масалянскія пачаткоўцы адправіліся ў віртуальнае падарожжа па нашай роднай Беларусі. У Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася віктарына «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.
Заданні датычыліся гісторыі нашай краіны, яе знакамітых людзей, звычаяў і традыцый беларусаў. Наша культурная спадчына сапраўды багатая. І для далейшага развіцця грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам перажыты вопыт і дасягненні продкаў. Ведаць гісторыю – значыць быць патрыётам сваёй радзімы. Падрастаючае пакаленне павінна ведаць, што краіна, у якой мы жывём, – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёю, вывучаць мінулае роднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_579/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/11/3-1.jpg)
У кожнага народа ёсць свая самабытная культура. А чым могуць ганарыцца беларусы? Канешне, сваімі песнямі, традыцыямі, казкамі, паданнямі, рамёствамі. З імі пачаткоўцы пазнаёміліся падчас прэзентацыі кніжнай выставы “Люблю я гісторыю роднага краю”.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_623/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/11/2-1.jpg)
Пра ўнікальныя слуцкія паясы, самабытныя музычныя інструменты, адметны народны фальклор і прыгажосць роднай прыроды вучні даведаліся з адпаведных энцыклапедый і выданняў, а таксама з твораў знакамітых беларускіх аўтараў Васіля Віткі, Петруся Броўкі, Уладзіміра Мазго, Міколы Маляўкі і іншых. Багата ілюстраваныя даведнікі выклікалі ў дзяцей цікавасць, а культурныя здабыткі беларусаў, вядомыя ва ўсім свеце, – гонар за сваю Радзіму.
Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”