Урачысты мітынг да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбыўся ў Вялікай Бераставіцы

Актуально День Независимости Лента новостей Общество

Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачаліся ў Вялікай Бераставіцы з урачыстага мітынгу ля помніка Воіну-вызваліцелю на Ратушнай плошчы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, а таксама моладзь і жыхары гарадскога пасёлка.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена лепшым па прафесіі – Андрэю Мацко, начальніку аддзялення крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкама, і Марыі Нагродскай, настаўніку Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Адкрыў мітынг і выказаў шчырыя словы віншаванняў прысутным  старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч.

  • Сёння наша краіна святкуе галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, — адзначыў Антон Станіслававіч. —    Глыбока сімвалічна, што па волі народа яно святкуецца разам з Днём вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень мы па традыцыі аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам за любоў і адданасць Бацькаўшчыне, за мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце беларускага народа, выказваем удзячнасць за добрасумленную працу землякам, якія аднаўлялі вёскі і гарады ў пасляваенны час. Адроджаная стваральнай працай незалежная Беларусь займае годнае месца ў сусветнай супольнасці. Бераставіччына разам з усёй краінай рухаецца наперад, нам ёсць кім і чым ганарыцца. За апошнія гады шмат што змянілася – і краіна, і людзі, але нязменным застаецца жаданне кожнага з нас жыць у вольнай і мірнай дзяржаве. Жадаю усім вам моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, а нашай краіне – быць моцнай і квітнеючай.

Ад імя моладзі раёна выступіла Алена Карніловіч, першы сакратар Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. якая выказала падзяку тым, хто коштам свайго жыцця здабываў Перамогу і незалежнасць для ўсіх нас, і паабяцала, што маладое пакаленне захавае памяць аб вялікім  подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў і будзе берагчы мір у сваёй краіне.

У памяць аб тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і   незалежнасць прагрымелі залпы святочнага салюту, удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны і   ўсклалі жывыя кветкі да помніка воіну-вызваліцелю і Вечнага агню.

Па добрай традыцыі ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Бераставіччыне адбываецца ўшанаванне   лепшых працоўных калектываў і працаўнікоў раёна.  Антон Кулісевіч уручыў сертыфікаты  аб занясенні на Дошку гонару Бераставіцкага раёна працоўным калектывам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Варанецкі», дырэктар Ярэміч Юрый Казіміравіч; філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» РУП «Гроднаэнерга», дырэктар Кавальчук Святаслаў Анатольевіч; раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Алекшыцы», дырэктар Паўлюкевіч Валерый Эдуардавіч.

 Сертыфікаты  аб занясенні на Дошку гонару Бераставіцкага раёна былі таксама ўручаны лепшым па прафесіі:

Асончыку Аляксею Анатольевічу, аграному-семенаводу адкрытага акцыянернага таварыства  «Малабераставіцкі элітгас»;

Бармуце Міхаілу Генадзьевічу, заатэхніку філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» РУП «Гроднаэнерга»;

Белаш Жанне Міхайлаўне, медыцынскай сястрэ установы аховы здароў’я «Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца»;

Будніцкай Алене Антонаўне, настаўніку пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Макараўская сярэдняя школа»;

Бучылка Валерыю Віктаравічу, трактарысту-машыністу  сельскагаспадарчай вытворчасці падраздялення двор машынны сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «МілкАгра»;

Гаспадарцу Юрыю Іосіфавічу, вядучаму ветэрынарнаму ўрачу камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Пагранічны-Агра»;

Жвалеўскай Але Мікалаеўне, прадаўцу 5 разраду аўтамагазіна № 3 Бераставіцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Іадкоўскаму Івану Станіслававічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці раёнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства  «Алекшыцы»;

Карвацкаму Эдуарду Уладзіміравічу, дырэктару установы адукацыі «Бераставіцкі дзяржаўны каледж»;

Клімчук Марыне Іванаўне, эканамісту па збыту Бераставіцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Гроднааблпаліва»;

Кулікоўскай Наталлі Уладзіміраўне, агенту страхавога аддзела па аказанні страхавых паслуг па Бераставіцкаму раёну прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Свіслацкаму раёну Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах»;

Курстаку Анатолію Янавічу, аператару па штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл раёнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Масаляны»;

Малахаву Віктару Філіпавічу, слесару па абслугоўванню і рамонту газавыкарыстоўваючага абсталявання слесару 4 разрада Бераставіцкага раёна газазабеспячэння;

Майору міліцыі Мацко Андрэю Алегавічу, начальніку аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі адзела унутраных спраў Бераставіцкага райвыканкама;

Нагродскай Марыі Барысаўне, настаўніку дзяржаўнай установы адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў»;

Русецкаму Віталлію Мечыслававічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Пархімаўцы»;

Сыравінскаму Чаславу Яўгеньявічу, інжынеру-энергетыку вытворчага цэха «Бераставіца» адкрытага акцыянернага таварыства «Малочны Мір»;

старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Целешу Алегу Валер’евічу, старшаму інструктару-выратавальніку аварыйна выратавальнага паста № 11 Бераставіцкага раёнага адзела па надзвычайным сітуацыям установы “Гродзенскае абласное упраўленне Міністэрства па надзвычайным сітуацыям Рэспублікі Беларусь”

Талочка Івану Іванавічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Варанецкі»;

Шмароўскай Рэгіне Іванаўне, начальніку аддзялення паштовай сувязі Макараўцы Бераставіцкага участку паштовай сувязі Ваўкавыскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»

Ялоўчык Вераніцы Станіславаўне, загадчыку аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна».

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

Больш фота тут https://disk.yandex.ru/d/g2mXJh9dNAQ9Vg



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *