“Трымаем раўненне на Якасць!” – урок патрыятызму ў Малабераставіцкай бібліятэцы. Фотафакт

Год качества Культура Лента новостей Общество

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок патрыятызму “Трымаем раўненне на Якасць!”, прымеркаваны да Года якасці.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні шостага класа Малабераставіцкай СШ. Бібліятэкар патлумачыла, што маецца на ўвазе пад словам якасць. Гэта якасць нашага жыцця – вучобы, працы, паводзін, чытання і наогул якасць кожнага дня. Каб Год быў сапраўды якасным, трэба прыкласці нямала старання і добрасумленнай працы.

Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Беларусь: надзейнасць, якасць, мір!”

Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *