“Па Беларусі – з Дзедам Барадзедам”. У Масалянах правялі тэматычны квэст

Культура Лента новостей Образование

Чым зацікавіць сучасных дзяцей? Адказ вельмі просты – падрыхтаваць цікавую квэст-гульню, і дзеці ўжо тут як тут.
У філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы адбылася квэст-гульня “Па Беларусі – з Дзедам Барадзедам”, падчас якой удзельнікам неабходна было выканаць самыя розныя заданні і праявіць пры гэтым кемлівасць, спрыт, увагу і творчыя здольнасці.

У пачатку квэст-гульні галоўны персанаж сустрэчы Дзед Барадзед распавёў гасцям цікавы аповед з гісторыі вёскі Макараўцы. Інфармацыя вельмі зацікавіла дзяцей.

Удзельнікі мерапрыемства адгадвалі рэбусы пра нашу Радзіму, збіралі тэматычныя пазлы і знаходзілі трапныя выразы пра Беларусь ў газетах. Квэст-гульня атрымалася захапляльнай.

Таццяна Славецкая, загадчык філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *