Падарунак для маленькіх бераставічан

Лента новостей

У Міжнародны дзень абароны дзяцей самыя маленькія жыхары Вялікай Бераставіцы атрымалі, мабыць, самы каштоўны падарунак, які найбольш яскрава сведчыць пра абарону іх інтарэсаў з боку дзяржавы. Амаль роўна праз пяць месяцаў пасля праведзенага капітальнага рамонту і здачы ў эксплуатацыю першай паловы дзіцячага ясляў-сада адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця і другой паловы гэтай дзіцячай установы.
На імправізаванай пляцоўцы перад цэнтральным уваходам гасцей шчыра віталі маленькія гаспадары. І нават нягледзячы на спякотнае надвор’е, яны вельмі стараліся, каб спадабацца ўсім завітаўшым на свята. Таму музычныя нумары ў іх выкананні выклікалі шчырыя апладысменты ў прысутных. А парадавацца разам з дзецьмі такой адметнай падзеі прыйшлі і іх бацькі, а таксама старшыні райвыканкама і райсавета М.М.Сіцько і М.В.Пісарык, намеснікі старшыні райвыканкама С.Я.Чыкун і А.М.Рахуба, начальнік аддзела адукацыі Т.М.Аксаміт. І вось сімвалічная чырвоная стужка перарэзана. Гасцей запрасілі наведаць адрамантаваны будынак. Прыгожы інтэр’ер, з густам падабраныя разнастайныя каляровыя гамы пакояў, сучасная мэбля і сантэхніка пакінулі прыемнае ўражанне ва ўсіх, хто прыйшоў сюды на свята.
Сяргей ХІЛЮТА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *