Звонкае лета ў дзіцячым садку

Лента новостей Летнее оздоровление Образование

У разгары звонкае лета. І сапраўды, у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе яно звонкае. Кожную раніцу з задавальненнем крочаць маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі ў сваю краіну дзяцінства. Задорныя галасы і звонкі смех абуджаюць ваколіцу. Бывае, што і слёзы брызнуць з вачанят, калі тата ці маці адпускаюць цёплую дзіцячую ручку, махаючы ім на развітанне. Але хутка выхавацель і яго памочнік знаходзяць патрэбныя словы, каб замест слёз на твары з’явілася ўсмешка.

А пасля сумаваць ужо і няма часу. Дзяцей чакаюць гульні, арэлі, пясочніца, горкі, прагулкі-знаёмствы з кветкамі, дрэўцамі і іншай расліннасцю, якая насяляе садок.

А тут і да доктара на прыём трэба трапіць. Сёння прымае Раман Уладзіміравіч, заўтра Ганна Аляксандраўна… Добрыя ў нас дактары: выслухаюць, лекі прыпішуць і ўкол, калі трэба, зробяць. А калі здаровыя ўсе, то і папрацаваць можна.

На агародзе чакае кроп, пятрушка, бурачкі, морква, цыбуля. Усё патрабуе догляду. Дзіцячыя ручкі спрытна цягнуцца за пустазеллем. А я малайчынка? А я…. а я…? Наперабой пытаюцца маленькія працаўнікі. “Добра ўсе папрацавалі, малайцы!” – чуюць у адказ выхаванцы. Напрацаваўшыся, абед здаецца такім смачным. “А вось і бурачкі, а вось і морквачка, якую мы палолі з вамі”, — кажа выхавацель.  Маленькія вачаняткі зморвае сон. Гледзячы на іх думаеш: спяць, мае маленькія працаўнікі.

Хутка пралятае летні дзянёк з яго гульнямі і забавамі. Прыходзіць час развітання. Заўтра чакае новы дзень і новыя адкрыцці…

Валянціна БУРАК, выхавацель дошкольнай адукацыі Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *