У Вялікай Бераставіцы адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях

Духовность Лента новостей Общество Религия

У Вербную нядзелю вернікі парафіі Перамянення Пана па традыцыі  прайшлі Крыжовым шляхам вуліцамі Вялікай Бераставіцы. Удзел у набажэнстве прынялі не толькі шматлікія жыхары гарадскога пасёлка, але і госці з суседніх парафій. Людзі выйшлі  на гэты пакутны шлях, каб  прайсці яго разам з Езусам, аддаючы Яму свае праблемы і адкрываючы сэрцы на Яго міласэрнасць.

Сцэны мукі і смерці Хрыста былі інсцэніраваны на 14 прыпынках, якія далі магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за  грахі чалавецтва.

У час крыжовага шляху вернікі разважалі не толькі над крыжам Хрыста, але і над уласнымі крыжамі, якімі з’яўляюцца штодзённыя праблемы, хваробы, над сэнсам жыцця і смерці, над узаемаадносінамі з іншымі людзьмі. Але галоўным лейтматывам усяго шляху гучала тэма Божай любові, якая вучыць нас па прыкладу Хрыста не пераставаць любіць іншых людзей і несці ім святло сваёй веры.

Кожны, хто прайшоў Крыжовым шляхам разам з Хрыстом, адкрыта даў сведчанне ўласнай веры, аддаючы Богу свае праблемы і адкрываючы сэрца на Яго міласэрнасць.

Ірына МІКЛАШ

Фота аўтара

Больш фота ТУТ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *