У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў вернісаж малюнкаў «Чытай. Малюй. Фантазіруй».
Мерапрыемства наведалі выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым прабываннем Малабераставіцкай СШ «Сонейка». Юныя чытачы адправіліся ў цікавае падарожжа па краіне казак, дзе змаглі паказаць сваё веданне казачных персанажаў, а таксама праявіць фантазію і размаляваць літаратурнага героя на свой густ.
Прыемным сюрпрызам для дзяцей стала наведванне мерапрыемства намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Малабераставіцкі элітгас» Таццянай Жэнгелевіч. Таццяна Сяргееўна павіншавала сяброў бібліятэкі з адкрыццём Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі і пачаставала салодкай выпечкай.
Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі