Бібліятэка як цэнтр прававой інфармацыі

Культура Лента новостей Общество

Тэма фарміравання прававой культуры з’яўляецца актуальнай для любой цывілізаванай дзяржавы. Прававая культура асобы вызначаецца не толькі ва ўзроўні ведаў законаў, але і ў яго прававой актыўнасці, якая праяўляецца ва ўменні прымяняць гэтыя веды ў жыцці, у адносінах да існуючай у краіне прававой сістэмы, а таксама ў здольнасці да самаадукацыі ў гэтай галіне і імкненні асобы да самастойнай абароны сваіх правоў.

Асаблівую значнасць прававыя веды маюць для падлеткаў і людзей маладога ўзросту, якія стануць пераемнікамі традыцый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Прававая культура і веды дазваляюць пазбегнуць мноства памылак і захаваць сябе ад магчымых небяспек, якія могуць чакаць чалавека ў штодзённым жыцці.

Важнае месца ў сістэме фарміравання прававой культуры ў Бераставіцкам раёне займаюць Публічныя Цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ), якія дзейнічаюць у ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя А.М. Кавалеўскага” і чатырох яе філіалах. У сваёй дзейнасці супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы садзейнічаюць адукацыйнаму працэсу, у прыватнасці, распаўсюджванню прававых ведаў сярод насельніцтва района.

У выхаванні прававой культуры бібліятэка цесна супрацоўнічае з ДУА «Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага», пракуратурай Бераставіцкага раёна, аддзелам ЗАГС Бераставіцкага райвыканкама, УА «Бераставіцкі дзяржаўны каледж», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», СМІ.

У рамках работы праекта «Бібліятэка — школа прававой культуры» з поспехам праводзцца мерапрыемства да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, да 80-годдзя трагедыі Хатыні, да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, да Дня яднання Беларусі і Расіі, да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, да Года міру і стварэння, да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам і іншыя.

         Прававая культура з’яуляцца асновай гарманічнага развіцця грамадства, судзейнічае дасягненню агульнасацыяльнага прагрэсу, фармаванню і развіццю прававых каштоўнасцей, узбагачаючых асобу і выступе гарантам захавання фундаментальных асноў грамадства і яго функцыянавання.

         Прававое выхаванне з’яўляецца асноўным сродкам фармавання і павышэння ўзроўня правасвядомасці і прававой культуры грамадзян, інструментам духоўнага выхавання асобы ва ўмовах пастраення ў Беларусі прававой дзяржавы.

Аляксандр Фальковіч, загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынгу



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *