У Бераставіцкай райбібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Удзел у мерапрыемстве прыняла намеснік пракурора Бераставіцкага раёна Ала Кузьма.

На дыялогавай пляцоўцы прысутнічалі навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа.
Ала Аляксандраўна агучыла факты, атрыманыя ў працэсе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе на Бераставіччыне.

Падчас мерапрыемства бібліятэкары расказалі ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі пра подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, пра вядомыя канцлагеры.
Адбыўся прагляд фільма “Лагер смерці “Трасцянец”.



Была праведзена прэзентацыя тэматычнай выставы “Праз стагоддзі, праз гады – памятайце!” з бібліяграфічным аглядам кніг, прадстаўленых на ёй.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Наталля АРЛОЎСКАЯ, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Береставіцкай райбібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага
Фота прадастаўлена райбібліятэкай