У суботу, 9 верасня, свята нацыянальных прысмакаў “Макараўскія выкрунтасы” завяршыла чараду брэндавых святаў на Бераставіччыне. Фэст прысвечаны макараўскай выпечцы – кулінарным шэдэўрам, вядомым на ўсю акругу, а таксама макараўскім гаспадыням – умеліцам, якія, захоўваючы традыцыі, ствараюць гэтыя шэдэўры з нацыянальным каларытам.


Свята ў Макараўцах – выдатная магчымасць дакрануцца да сакрэтаў нацыянальнай кухні. І не толькі дакрануцца, але і пачаставацца прысмакамі. На фэсце дзейнічала выстава-дэгустацыя макараўскай пякарні “Салодкі перапалох”. Макараўскія гаспадыні пастараліся на славу.





Але “Макараўскія выкрунтасы” – гэта яшчэ і шмат музыкі, песень, танцаў. Свае музычныя і танцавальныя нумары гасцям свята ад шчырай душы падарылі юныя і дарослыя ўдзельнікі аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы, работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці падчас канцэрта “Разам з сябрамі спяваем, гуляем!”.








Працавала інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей.




Работнікі аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правялі гульнявую праграму.

Працавалі атракцыёны, фота-зоны, гандлёвыя кропкі і фуд-корт.





Завяршылася свята дыскатэкай “Будзе салодка”.
Святлана Ганчарова, фота Наталлі Таргонскай