Цікавасць у гасцей абласнога свята працаўнікоў палёў выклікалі тэматычныя пляцоўкі Ваўкавыскага лясгаса, Бераставіцкай раённай ветстанцыі і Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
Былі прадэманстраваны вырабы, саджанцы, трафеі і паслугі гэтых службаў.
Працавала палявая кухня.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_683/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/paljavaja-kuhnja.jpg)
Да слова, ветэрынарная служба зладзіла сваю прэзентацыю на абласных дажынках у Вялікай Бераставіцы ўпершыню.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_683/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2022/10/veterinarnaja-sluzhba.jpg)
Святлана Ганчарова, фота аўтара