У пятніцу, 5 лістапада, вучні Масалянскай пачатковай школы пабывалі ў гістарычным падарожжы “Беларусь у рэвалюцыйныя гады”, прымеркаваным да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Адбылося знаёмства школьнікаў з тэматычнай літаратурай, прысвечанай рэвалюцыі. Дзеці даведаліся, што 7 лістапада 1917 года – памятная дата ў летапісах многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Гэта падзея адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, дала людзям права і павагу.
У Рэспубліцы Беларусь Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляецца дзяржаўным святам, што сведчыць аб значнасці гэтага дня для нашага грамадства.
Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”