Каб мова родная гучала

Культура Лента новостей Образование Общество

“Кожны народ мае хаця бы адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”

         У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) у Дзяржаўнай установе адукацыі “Алекшыцкі дзіцячы сад”  было арганізавана мерапрыемства “Каб мова родная гучала”, у час якога выхаванцы расказвалі вершы на роднай мове, успомнілі беларускіх пісьменнікаў. Пад гучанне беларускай народнай песні “Рэчанька” выканалі прыгожы танец, згулялі ў беларускую народную гульню “Ручаёк”. Выхаванцы з задавальненнем наведалі выставу “Беларускія пісьменнікі дзецям”. Разам з бацькамі дзеці намалявалі любімых героеў беларускіх казак і расказалі пра іх.

        У свеце шмат моў, у кожнага народа – свая. Нас з маленства вучылі размаўляць на сваей, беларускай мове. І сення мы вучым размаўляць на ей  нашых дзяцей. Любіце матчыну мову! У ей наша мінулае, сучаснае і будучае!

В. Карпук, выхавальнік дашкольнай адукацыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *