Юныя чытачы Старадварэцкай бібліятэкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Маёй роднай матулі»

Лента новостей Неделя родительской любви Общество

У Старадварэцкай бібліятэцы адбыўся конкурс малюнкаў, прысвечаны Дню маці.

Мама, мамачка, матуля… Яна першай сустракае сваё дзіця пры яго з’яўленні на свет. Песціць, калыхае і ахвяруе яму ўсім. Мама – самае першае слова дзіцяці і самае дарагое. Што можа дзіця даць узамен? Чым аддзякаваць? Сваёй любоўю і тым, што здолее зрабіць сваімі рукамі. Таму, да Дня маці юныя чытачы Старадварэцкай сельскай бібліятэкі  прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і з любоўю і натхненнем намалявалі сваіх матуль. Бібліятэкар разам з пачаткоўцамі і класным кіраўніком  мясцовай школы вызначылі лепшыя работы канкурсантаў. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Людміла Багдановіч, бібліятэкар Старадварэцкай сельскай бібліятэкі 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *