Галоўны нацыянальны скарб – мова. Работнікі адукацыі Бераставіцкага раёна прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце

Лента новостей Образование

Спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама і метадысты вучэбна-метадычнага кабінета, педагагічныя і іншыя  работнікі ўстаноў адукацыі Бераставіцкага раёна прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

У Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская, але галоўным аб’ектам увагі з’яўляецца мова тытульнай нацыі – беларуская.

Беларуская мова трапляе пад пагрозу знікнення, таму мэта напісання дыктанту – папулярызацыя і ўдасканаленне лексічных і граматычных ведаў.

Неабходна памятаць: кожны чалавек павінен захоўваць і распаўсюджваць родную мову – галоўны нацыянальны скарб.

Вольга КАРПУЦЬ, метадыст Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета. Фота прадастаўлена аддзелам адукацыі райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *