У рамках Тыдня роднай мовы ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага прайшло літаратурнае паведамленне “Да роднай мовы крок зрабі!”.
На мерапрыемства запрасілі вучняў 8-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар Данута Лагада пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй заснавання знамянальнай міжнароднай даты і з некаторымі цікавымі фактамі пра мовы розных краін свету.
Вучням прапанавалі праверыць свой узровень валодання роднай мовай. Яны перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, падбіралі эпітэты да словазлучэння “беларуская мова”, чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў беларускіх пісьменнікаў.
Данута Здзіславаўна заклікала юных чытачоў любіць сваю мову, вывучаць яе і шанаваць, таму што мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, галоўны нацыянальны скарб беларусаў. Нашы продкі нямала зрабілі дзеля таго, каб беларуская мова стала роўнай сярод іншых моў свету.
Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!
Валянціна ЧЫКУН, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Фота прадастаўлена райбібліятэкай