Адвечны голас Радзімы ці Жывая повязь пакаленняў. У Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школе прайшоў день роднай мовы

Лента новостей Летнее оздоровление Наши дети Образование

Восьмы дзень працы аздараўленчага лагера Вялікаэйсмантоўскай сярэдняй школы – гэта дзень, прысвечаны роднай мове. Для дзяцей розных нацыянальнасцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер, гэты дзень стаў сапраўдным святам, выдатнай нагодай, каб паразмаўляць на роднай мове на працягу цэлага дня.

Менавіта, гульней “Слабое звяно” “Размаўляй са мной па-беларуску” пачаўся дзень, падчас якога дзеці мелі магчымасць актыўна паўдзельнічаць у мерапрыемствах і паказаць свае веды, уменні і творчыя здольнасці. Выхавацелі  арганізавалі выставу дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Зорны россып творчасці”, дзеці спаборнічалі ў ведах і хуткасці ў квэст-гульні “Жыві і квітней, родная мова!”, паказалі ўменне працаваць у камандзе падчас віктарыны ”Знаўцы роднай мовы”.

У гэты дзень усе стараліся прадэманстраваць добрае веданне гісторыі,  беларускай літаратуры, роднай мовы, традыцый і культуры нашага народа.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг “Пісьменнікі-юбіляры”, і можна ўпэўнена сказаць, што ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў адчулі сапраўднае задавальненне, слухаючы родную мову, гаворачы на ёй, убіраючы ў сябе яе сакавітае гучанне і непаўторны каларыт. Наша мова, мова

Скарыны і Буднага, Купалы і Коласа – гэта не проста сродак зносін, гэта жывая повязь пакаленняў, знак прысутнасці чалавека на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.

А.Я. Дулуб, дырэктар выхаваўча-аздараўленчай  установы адукацыі «Нясумныя канікулы  ДУА «Вялікаэйсмантоўская СШ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *