5 сакавіка спаўняецца 65 год беларускаму паэту, перакладчыку, публіцысту Уладзіміру Мазго

Культура Лента новостей Общество

Прапаганда беларускай кнігі і літаратуры беларускіх аўтараў, як сучасных, так і тых, хто займаўся літаратурнай дзейнасцю ў мінулых стагоддзях, – адна з асноўных задач Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Пятага сакавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мазго – беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста, які нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Зэльва.

Уладзімір Мазго з’яўляецца аўтарам многіх кніг для дарослых і дзяцей: “Пад спеў крыніц” (1982 г.), “Вершаліна” (1987 г.), “Марафон” (1992 г.), “Анёл нябесны” (2007 г.), “Калі спрачаюцца маланкі” (1989 г.), “Суседзі па сусвеце (1994 г.), “Смехапад” (1999 г.), “Прыгоды марахода” (2002 г.).

Бібліятэкары арганізавалі для сваіх чытачоў кніжныя выставы і правялі мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Уладзіміра Мазго і яго творчасці. Так, цікавая кніжная выстава “Загадкавая азбука” прадстаўлена ў Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы, адметная тэматычная паліца “Таямнічая планета” – у Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы, пазнавальная выстава-персаналія “Загадкавая планета Уладзіміра Мазго” – у раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага, літаратурны ракурс “З любоўю да дзяцей” – у Пагранічнай сельскай бібліятэцы, літаратурны гід “Загадкавая планета” – у Пархімаўскай бібліятэцы.

Бераставіччына цікавіцца творчасцю Уладзіміра Мазго і жадае юбіляру новых творчых поспехаў!

Жанна МАТЫСІК, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бераставіцкай райбібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *