З 2 па 4 сакавіка на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі пачала сваю працу Школа педагагічнага лідара для асоб, уключаных у рэзерв на пасаду кіраўнікоў устаноў адукацыі.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_600/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2021/03/1.jpg)
У галаве пачала лётаць думка: ці трэба ехаць? Калі пазнаёмілася з праграмай Школы, сумненні прапалі – адназначна ехаць.
Першая сесія праходзіла на тэму “Кіраўніцтва і лідарства як сацыяльны феномен”. Нас чакалі трэнінгі, семінары, круглыя сталы, дзелавыя гульні, сустрэчы з паспяховымі кіраўнікамі.
На адкрыцці Школы начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык правёў коуч-трэнінг. Руслан Юр’евіч расказаў аб планаванні дзейнасці кіраўніка ўстановы адукацыі, натхніў на плённую і прадуктыўную работу.
На працягу трох дзён абмяркоўваліся пытанні развіцця камунікатыўных уменняў кіраўніка, спосабы матывацыі калектыву і г.д.
Быць цікавай і творчай асобай, паспяваць займацца самаадукацыяй і любімымі справамі, умець сябраваць і весці за сабаю сваю каманду – вось партрэт лідара.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_768/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_20210302_130651.jpg)
Першая сесія Школы педагагічнага лідара мела добры пачатак. Вялікі дзякуй куратарам Наталлі Леанідаўне Сачэўка і Юліі Чаславаўне Міленкевіч за распрацоўку цікавай праграмы і станоўчыя эмоцыі.
Святлана ВОЙШЭЛЬ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы