У СВК “Макараўцы” ўнеслі свой уклад у развіццё інфраструктуры аграгарадкоў

Лента новостей

У СВК “Макараўцы” паклапаціліся пра людзей і ў літаральным сэнсе пра іх кашалькі. Гандлёвыя нацэнкі ў магазіне “Ромашка” ў аграгарадку Макараўцы і магазіне прамысловых тавараў у аграгарадку Канюхі значна ніжэйшыя, чым у іншых месцах. Калі раней людзі ездзілі за пакупкамі ў іншыя населеныя пункты, дык цяпер неабходнасць у гэтым адпала.
Загадчыца Ніна Манцэвіч і прадаўцы Святлана Дзенісовіч і Таццяна Кажура клапоцяцца, каб кожны наведвальнік “Ромашки” застаўся задаволены. Выручка тут у месяц — каля 60 мільёнаў рублёў.
У магазіне прамысловых тавараў прадавец Наталля Кавалеўская раіць людзям, што лепш выбраць, уважліва ставіцца да кожнага чалавека. Напрыклад, калі я туды прыехала, яна дапамагала мясцовай жыхарцы Ганне Кажанеўскай выбраць падарунак сяброўцы на дзень нараджэння. Выручка тут у месяц больш за 17 мільёнаў рублёў.

Падрыхтавала Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *