У Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы — навагоднія ёлкі з прыроднага матэрыялу

Актуально Культура

Паглядзець на незвычайныя навагоднія ёлкі, зробленыя з прыроднага матэрыялу, можна ў Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы5. Арыгінальныя дрэўцы, якія экпануюцца тут, зроблены вучнямі школ раёна ў рамках сумеснага музейнага экалагічнага конкурсу для моладзі пад назвай “Экалогія. Чалавек. Будучае.”

Конкурс праводзіцца сумесна з Мастоўскім дзяржаўным музеем “Лес і чалавек”, дзе ў лютым адбудзецца заключны тур. Каманды пераможцаў раённага этапу – а гэта Малабераставіцкая СШ і Пархімаўская БШ – будуць “абараняць” у Мастах свае экаелкі, адказваючы на пытанні віктарыны, выконваючы заданні экалагічнай тэматыкі. Менавіта прыцягненне ўвагі моладзі да музея як сродка прапаганды экалагічных ведаў і месца, дзе фарміруецца гістарычная і экалагічная свядомасць, культурны кругагляд і каштоўнасныя арыенціры, з’яўляецца галоўнай мэтай гэтага сумеснага праекта.
На сённяшні дзень у Му­зеі Вавёркі дэманструюцца ёлкі, зроб­леныя рукамі вуч­няў Мала­бераставіцкай і Вяліка­эйсмантаўскай сярэдніх школ, Паплаў­скага, Кватарскага і Стара­дварэцкага ясляў-сада-базавых школ, Пархімаўскай базавай школы і Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы. Конкурсныя работы выкананы з самых розных прыродных матэрыялаў – паперы, галінак, шышак, сухіх ягад, саломкі, моху. Яны прыгожыя, простыя ў выкананні і, што самае галоўнае, сапраўды – экалагічныя.
Завітайце ў музей! Вам напэўна захочацца пераняць арыгі­наль­ныя ідэі экаелак, прапанаваныя вучнямі школ раёна. Выстава прадоўжыцца да сярэдзіны сту­дзеня.
Святлана Ганчарова, фота аўтара

На здымку: дырэктар ДУК “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”, старшыня журы раённага тура конкурсу Аляксандр Галавач каля выставы экаелак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *