У Бераставіцкім раёне праводзіцца аральная імунізацыя дзікай драпежнай жывёлы

Лента новостей

З сёмага чэрвеня для прафілактыкі шаленства ў раёне і краіне праводзіцца аральная імунізацыя дзікай драпежнай жывёлы. Як паведаміў ветурач Бераставіцкай райветстанцыі Сяргей Ляпін, для гэтага прымяняюцца прынады з вакцынай, якія раскідваюцца з дапамогай авіяцыі. Такая прынада ўяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна — карычневага колеру масай да 30 грамаў, зробленай з кампанентаў кармоў, якія могуць есці драпежнікі, і са спецыфічным пахам. Унутры знаходзіцца капсула з вакцынай.
Неабходна мець на ўвазе, што прынады нельга браць рукамі і даваць іх свойскай жывёле. Нельга дапускаць кантакт дзяцей з імі. Калі выпадкова вакцына трапіць на адкрытыя ўчасткі цела або на слізістыя абалонкі вачэй, рота або носа, трэба прамыць іх вадой, апрацаваць 2 — працэнтным растворам пітной соды і звярнуцца ў лячэбную ўстанову.
А раскідаецца з самалётаў па 25 прынад на адзін квадратны кіламетр.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *