У Бераставіцкім раёне адкрыецца рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі

Лента новостей

22 снежня  ў 16.00 адбудзецца адкрыццё рэзідэнцыі Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі

Сядзіба беларускага міфалагічнага  валадара халадоў Зюзі размесціцца на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі”. Аднак перш, чым трапіць да беларускага бога зімы, дзецям неабходна будзе прайсці захапляльны квэст па анімацыйных пляцоўках і праявіць кемлівасць, спрытнасць і лоўкасць, выконваючы заданні і выпрабаванні ад Спадарыні Завірухі і сяброў Зюзі – Лешыка, Хапуна і Бабы-Ягі.

У праграме адкрыцця рэзідэнцыі:

 

– сустрэча гасцей і святочнае прывітанне ад Вавёркі – сімвала Вялікай Бераставіцы;

 

– уручэнне Ключа ад Рэзідэнцыі;

 

– забавы, гульні, конкурсы;

 

– святочны карагод з Бераст-Зюзяй і яго сябрамі вакол прыгажуні-ёлкі;

 

– навагодняя пошта для Дзеда Мароза;

 

– выстава-кірмаш сувенірнай прадукцыі і майстар-класы ад аддзела рамёстваў і традыйнай культуры;

 

– “Дзіцячая карчомачка” з салодкасцямі;

 

– мультыплікацыйныя фільмы.

 

Рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі  будзе працаваць па суботах і нядзелях з 11 да 15 гадзін. У буднія дні – па папярэдніх калектыўных заяўках.

 

Фота носіць ілюстрацыйны характар



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *