Віншуем з Днём ведаў!

Актуально

Шаноўныя педагогі! Дарагія навучэнцы і студэнты! Паважаныя бацькі!
Шчыра віншуем з агульным для нас святам–Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.
Першае верасня–хвалюючы для кожнага чалавека дзень, які выклікае ў душы светлыя ўспаміны аб дзяцінстве, школьных буднях і радасных адкрыццях.
Для першакласніка–гэта шлях, асветлены мудрымі вачыма свайго настаўніка, які павядзе яго ў цудоўную краіну ведаў.
Для першакурсніка–старт у дарослае прафесійнае жыццё. Ён адкрые для маладога чалавека шмат таямніц навукі, навучыць трывала стаяць на зямлі, адчуць сваю запатрабаванасць і карыснасць для грамадства.
Шчыра жадаем, дарагія навучэнцы, настойлівасці ў вучобе і творчых здзяйсненняў. Няхай святло пазнання запаліць у сэрцы кожнага з вас упэўненасць у сваіх сілах, адкрые шчаслівыя жыццёвыя далягляды, дапаможа расквітнець вашаму таленту і інтэлекту.
Менавіта ад руплівай працы, майстэрства і цеплыні сэрцаў настаўнікаў залежыць, якое будучае мы пабудуем. Жадаем педагогам здароўя, душэўнага спакою, прафесійных поспехаў і дасягненняў. Няхай усе вашы задумы і надзеі спраўдзяцца, а кожны працоўны дзень прыносіць радасць творчасці!
Бацькам жадаем быць мудрымі і цярплівымі да сваіх дзяцей, іх патрэб і цікавасцей. Няхай ваш клопат, увага, добрасумленнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў стануць рэальнай і надзейнай апорай кожнаму дзіцяці.
З Днём ведаў, паважаныя жыхары Бераставіччыны!
Бераставіцкі раённы
Савет дэпутатаў
Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *